. .



Лiцьвiны (лiтвiны, лiтвa) — гicтаpычная нaзвa бeларуcаў у Bялiкім Kняcтвe Лiтoўскім (1240—1795). У якaсьцi нaзвы бeларуcаў шыpaка ўжывaлаcя яшчэ нa пpацягу XIX cтагодзьдзя ды заxоўваeццa ў чаcтковым ужытку ў якаcьцi cаманaзвы вяcковагa жыxapства і цяпеp.




(http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Ліцьвіны)




9/26/11

НАЗІРАНЬНІ ЗА ДЭМАКРАТЫЯЙ.


Карнэліюс Кадрыяну
(1899-1938)

            Тут я хацеў быў прадставіць колькі высноваў майго штодзённага досьведу так, каб гэта было зразумела кожнаму маладому патрыёту й працоўнаму. Мы жывем у абцугах, у вопратцы дэмакратыі. Я, такім чынам, цікую: а ці ж яны добрыя? Мы яшчэ ня ведаем, бо на ўласныя вочы яшчэ зблізку ня бачылі. Але адну рэч мы можам сказаць напэўна – бо ведаем, што частка найслаўнейшых цывілізаваных эўрапейскіх нацыяў адрынула гэтыя апранахі ды пайшла па новым шляху. Ці ж яны адрынулі іх, бо тыя былі добрыя? Дый іншыя нацыі таксама робяць усё магчымае, каб пазбавіцца ад іх і без таго пакрочыць новаю дарогаю. Чаму? Ці ж можа нас задавальняць тлумачэньне, што ўсе тыя нацыі зьнянацку й гуртам зьехалі з глузду?

9/20/11

АД «БЕЛАРУСКАСЬЦІ» ДА «РУСКАГА ЧАЛАВЕКА»


Павал Біч, лістапад 2010

НЯЎДАЧЫ «БЕЛАРУСКАГА АДРАДЖЭНЬНЯ»
Было тры спробы зьдзейсьніць нацыянальнае нараджэньне беларускага народу. Першая ў 1917-30 гады, другая ў 1941-44, і трэцяя, на нашых вачах, у 1990-95. Усе яны скончыліся паразай. Узьнікае пытаньне: ці беларуская нацыянальная інтэлігенцыя была меньш здольнай за інтэлігенцыю іншых краінаў? Не. Можа беларускі народ ня бачыў што А. Лукашэнка ня толькі ненавідзіць беларускую мову, але й адкрыта зьдзекуецца зь яе? Не, бачыў. Можа народ быў пастаўлены ва ўмовы, пры якіх трэба было памерці за мову разам з БНФ, ці зажыць заможна з Лукашэнкам без яе? Не, ня быў пастаўлены, гэтак, як народы балтыйскіх рэспублік. Чаму ж тады падзеі разгортваліся менавіта такім неспрыяльным чынам?

Папулярныя артыкулы