. .



Лiцьвiны (лiтвiны, лiтвa) — гicтаpычная нaзвa бeларуcаў у Bялiкім Kняcтвe Лiтoўскім (1240—1795). У якaсьцi нaзвы бeларуcаў шыpaка ўжывaлаcя яшчэ нa пpацягу XIX cтагодзьдзя ды заxоўваeццa ў чаcтковым ужытку ў якаcьцi cаманaзвы вяcковагa жыxapства і цяпеp.




(http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Ліцьвіны)




10/20/15

Летапісы пра нараджэнне Пагоні

Казбярук Уладзімір


Асновы магутнасці Вялікага Княства Літоўскага закладваліся ў XIII ст. Гэта быў час, калі вырашаўся лёс цэлых плямёнаў i княстваў, з якіх маглі б - пры спрыяльных акалічнасцях - утварыцца народнасці i дзяржавы. Вырашаўся ён у шматлікіх войнах, залежаў ад таго, як князі, вялікія i меншыя, умелі ацэньваць міжнародныя абставіны, сітуацыю ў суседніх княствах, рабіць адпаведныя вывады, знаходзіць саюзнікаў, а перш за ўсё - бараніць сябе са зброяй у руках. Па адных i тых самых воўчых законах дзейнічалі I татара-мангольскія орды i каталіцкія ордэны крыжакоў, мечаносцаў, братоў дабжынскіх (адзін з тагачасных каталіцкіх ордэнаў). Крыжакі з запалам i дзікасцю пустошылі ўладанні i язычніцкіх прыбалтаў, i польскіх каталіцкіх княстваў, а таксама праваслаўныя землі Вялікага Княства Літоўскага. Даверлівы князь Конрад Мазавецкі (не Кандрат, як ён называецца ў манаграфіі Міколы Ермаловіча «Старажытная Беларусь»), запрасіўшы ў 1226 г. крыжакоў, праклаў дарогу на ўсход для закутых у жалеза воінаў. Яны на працягу трох стагоддзяў, аж да 1525 г., трымалі ў жаху цэлыя абшары як Польшчы, так i Вялікага Княства Літоўскага.

2/18/15

ВІЛЕНСКІЕ ПАЛЯКІ



Гутарка зь Вячаславам Вярэнічам
Аўтар і вядучы Сяргей Абламейка
Месяц таму мне давялося браць удзел у адной з навуковых канфэрэнцыяў у Польшчы, прысьвечаных 1918 году ў гісторыі польскага народу і суседніх краінаў.
Адзін з дакладаў быў прысьвечаны спрэчцы за Вільню паміж палякамі і летувісамі. Аўтар вельмі пранікнёна і патэтычна абураўся некаторымі дзеяньнямі летувісаў, накіраванымі на захоп «чыста польскага гораду», якім тады была Вільня.

1/21/15

АРШАНСКАЯ БІТВА


Анатоль Грыцкевіч

            Бітва еўрапейскага значэння
            Адной з вялікіх бітваў ХVІ стагоддзя з'яўляецца бітва пад Оршай, якая адбылася 8 верасня 1514 г. паміж войскам Беларуска-Літоўскай дзяржавы, якім камандаваў князь Канстанцін Іванавіч Астрожскі, і маскоўскім войскам, што налічвала амаль утрая больш воінаў, чым у войску Канстанціна Астрожскага. Перамогу атрымала войска нашай дзяржавы.

1/3/15

ПАДСТАВОВЫЯ ВЕДЫ ПА БАЛТЫЗМАМ І АБ ТРАНСФАРМАВАНЬНІ ІМЁН УЛАСНЫХ З АГУЛЬНАПАГАНСКІХ У СЛАВЯНСКІЯ



В. Анціпаў
У апошні час у гістарычнай літаратуры вельмі часта стала ўжывацца паняцце «балтызм» (ўсходне-балцкія, заходне-балцкія мовы, балцкае паходжаньне, балцкія імёны). Гэтыя тэрміны часта ўжываюцца разам з іншымі (паганства, міграцыя, славянізацыя). Усё разам гэта значна заблытвае непадрыхтаванага чытача.

Папулярныя артыкулы