Летувіскі гісторык, культуроляг і публіцыст,
прафэсар Унівэрсытэту Вітаўта Вялікага ў Коўне, дырэктар Інстытуту летувіскай
эміграцыі Эгідзіюс Александравічус у інтэрвію “Радыё Свабода” разважае пра
беларуска-летувіскае братэрства й пра падмуркі сьвядомасьці ВКЛ.
Сяргей Шупа: Беларусы й летувісы часам вядуць
гарачыя спрэчкі на гістарычныя тэмы. А сапраўды – што ў гісторыі было “наша” і
“ваша”? Што ў гісторыі трэба дзяліць, і наагул ці трэба?