. .



Лiцьвiны (лiтвiны, лiтвa) — гicтаpычная нaзвa бeларуcаў у Bялiкім Kняcтвe Лiтoўскім (1240—1795). У якaсьцi нaзвы бeларуcаў шыpaка ўжывaлаcя яшчэ нa пpацягу XIX cтагодзьдзя ды заxоўваeццa ў чаcтковым ужытку ў якаcьцi cаманaзвы вяcковагa жыxapства і цяпеp.




(http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Ліцьвіны)




6/13/22

Пра "бульбашоў"

Ян Качалоўскі

Беларусаў грамадзяне былых саюзных рэспублікаў называюць - "бульбашамі", нібы як аматараў бульбы. Гэтая рэч замацавалася зараз як сама сабою разумеючаяся.

  Але.

  На тэрыторыю сучаснай Беларусі бульба патрапіла ў толькі ў сямнаццатым  стагоддзі.

Беларуская кухня з бульбаю насамрэч была звязаная вельмі мала.

  Да беларускай кухні больш адносяцца кісялі, супы з круп, малочныя прадукты і гародніна, прыгатаваныя разнастайнымі спосабамі, мяса ці рыба, але зусім не бульба.

  Ёсць дзве версіі, чаму беларусаў празвалі "бульбашамі".

  Па некаторых звестках мянушка "бульбашы" з'явілася ў васямнаццатым стагоддзі. Прыдумалі яго ў Рускай Праваслаўнай Царкве (РПЦ).

  Мянушка "бульбаш" несла ў сабе негатыў…

  РПЦ была супраць бульбы і забараняла ўжываць яе ў ежу.

  Праваслаўныя ерархі называлі бульбу "д'ябальскім яблыкам", "чортавым яблыкам" альбо "яблыкам лацінян", лічачы яго сапраўдным ядам.

Вуніяцкая царква, да якой адносіліся беларусы, нічога супраць бульбы  ня мела і аніякіх забаронаў на яе ўжыванне не накладала.

  Русіфікацыю беларусаў Руская Праваслаўная Царква праводзіла наступальна. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Масковіяй са сваімі "сябрамі" Прусіяй і Аўстрыйскай імперыяй, на акупаваных тэрыторыях беларусаў ды ўкраінцаў "ператваралі" з уніятаў ва ў "праўдзіва" праваслаўных людзей.

Як толькі землі ВКЛ (сучасная тэрыторыя Беларусі) адышлі да Расійскай Імперыі, РПЦ пачала "вайну" з вуніяцкаю царквою.

  Адным са спосабаў барацьбы за вернікаў было тое, што РПЦ Масквы выкарыстоўвала мянушку "бульбашы" – як абазначэнне вуніятаў-ерэтыкоў, якія, ядучы "д'ябальскі яблык" парушалі забарону Маскоўскае царквы. Папы, дыяканы ды іншыя духоўнікі Расеі распаўсюджвалі чуткі аб тым, што бульбашы (вуніяты-беларусы) ядуць "яблык лацінян" (бульбу) і ад яго "мруць, як мухі". І падавалі гэты "мор", як пакаранне за вуніяцкую ерась.

Па іншых звестках тэрміна "бульбаш" увогуле не існавала ані ў водной крыніцы да Другой Сусветнай вайны.

  З 1942 па 1947 год на тэрыторыі поўначы Украіны і на поўдні Беларусі дзейнічалі ўзброеныя атрады, што ваявалі як супраць немцаў так і супраць бальшавіцкага СССР і адстойвалі незалежнасць як украінскіх так і беларускіх земляў Палесся.

Тэрмін "бульбашы" утварыўся ад мянушкі кіраўніка ўзброеных атрадаў "Палескай сечы", генерал-харунжага Украінскай паўстанцкай арміі (УПА) Тараса Дзмітрыевіча Бараўца - Тараса "Бульбы".

  У дзяцінстве старэйшыя браты празвалі яго "Бульбай" за нос, падобны на бульбіну. Тарас, успамінаючы пра гэтыя дні, пісаў, што гэтая мянушка яго моцна крыўдзіла, пакуль ён не прачытаў гогалеўскага "Тараса Бульбу", пасля чаго стаў сваёй мянушкай ганарыцца.

Імя ён меў Тарас, таму і замацавалася ў яго мянушка - Бульба.

Яго фармаванні называлі "бульбашамі", часам "бульбаўцамі".

   У 1943 годзе яны мелі склад  у 10.000 чалавек. Перыядычна кантралявалі тэрыторыю ў трыкутніку Жытомір - Слуцак - Гомель.

   Да пэўнага часу з партызанамі бульбашы падтрымлівалі нейтралітэт, але потым сталі ваяваць і з імі, і з бандэраўцамі, і з немцамі.

Тарас Дзмітрыевіч Баравец (псеўданімы Тарас Бульба, Чуб, Гонта) — украінскі ды беларускі кіраўнік Палескай Сечы (бульбашаў) — узброенай арганізацыі на палескіх украінскіх ды беларускіх землях, якая існавала на тэрыторыі Валыні і Палесся з 1941 па 1947 гг.

  Нарадзіўся 9 сакавіка 1908 года ў вёсцы Быстрычы (цяпер у Бярознаўскім раёне Ровенскай вобласці Украіны). Бацька - Дзмітры Юльянавіч Баравец.

У сям'і - дзевяць дзяцей.

На ўкраінскай:

Дитинство і юність його минули під впливом розповідей діда Уліяна про трагічну історію України, про прадіда, який виступив разом з Мазепою проти Петра I.
Не маючи змоги навчатись у школі через скрутне матеріальне становище сім’ї Тарас займався самоосвітою. Багато читав, цікавився політикою. Ще молодим він влився в ряди національно-визвольного руху. У 1934 за зв’язки з ОУН та написання книги антипольського спрямування "Пан депутат у Сеймі", був ув’язнений на три роки до концентраційного табору в Березі Картузькій (зараз тэрыторыя Беларусі) Там він познайомився з людьми різних політичних поглядів.
Асуджаны на 3 гады, але быў выпушчаны за "ўзорныя паводзіны", перабраўся ў Варшаву. Пасля захопу немцамі Варшавы ў 1939 некаторы час працаваў ва Украінскім Дапаможным Камітэце. Пад кіраўніцтвам Украінскай Народнай Рэспублікі распрацоўваў план па арганізацыі паўстання ва Ўкраіне. Перайшоў савецка-нямецкую мяжу, вярнуўся на Палессе.
Да 1941 фармаванне пад камандаваннем Бараўца было названае "Палескаю сеччу» - УПА. На ўкраінскай: Тарас Бульба:
"Наказую, всім нашим бойовим одиницям прийняти єдину організовану форму згідно з отриманою інструкцією і виступати в усіх операціях під назвою — "Українська Повстанча Армія "Поліська Січ".
Выдадзены ім загад за № 2 абвяшчаў: … я прымаю камандаванне паўстанцкімі атрадамі і арганізую самаабарону ад бальшавіцкіх рэгулярных і партызанскіх частак. У пачатку сваёй барацьбы Баравец узаемадзейнічаў з немцамі. Начальнікам штаба !Палескай Сечы" - УПА быў палкоўнік УНР Смародскі, а сваім намеснікам Баравец прызначыў Дзіткевіча. Колькасць яго атрадаў узрасла да 2-3 тысячаў чалавек.
Выдавалася афіцыйнае выданне - газета "Гайдамака".
  12 лістапада 1941 года гаўптштурмфюрэр СС Гічке прыбыў з Жытоміра і перадаў Бульбе-Бараўцу загад СД неадкладна "ліквідаваць усіх габрэяў у Алеўску ды іншых раёнах".
  Адказам Бараўца была адмова: "Палеская Сеч" з'яўляецца ўкраінскім фармаваннем і не знаходзіцца пад юрысдыкцыяй нямецкіх уладаў".
Разам з байцамі ён ідзе ў лес. Атрымаўшы званне генерала-харунжага прыбірае першую частку назвы - "Палеская сечь" і называе свой атрад УПА - "Украінскае паўстанцкае войска". Нягледзячы на ​​гэтыя змены, яго байцоў працягваюць называць "бульбашамі". У якасці "законнага ўраду Украіны" Баравец прызнаваў Урад Украінскай Народнай Рэспублікі ў выгнанні.
У 1942 на тэрыторыю, дзе базаваліся атрады Бараўца пачалі націскаць нацысты: рэквізіцыя харчавання і высылка насельніцтва на працы ў Нямеччыну. Групоўка пачала напаўняцца незадаволенымі. У красавіку 1942 г. Баравец аддаў сваім атрадам загад перайсці да баявых дзеянняў супраць нямецкіх акупацыйных сілаў, імкнучыся абараніць мясцовае насельніцтва. На ўкраінскай:
Тарас Бульба:
"Поліська Січ", хоча вона й невелика, але як жива одиниця українських збройних сил займе своє місце у історії українського народу. Закликаю народ йти в повстанчу армію для боротьби за Самостійну українську державу".
15 серпня 1942 року Тарас Бульба-Боровець надіслав листа до Еріха Коха такого змісту:
"Коли війну виграє Німеччина, —Україна буде німецькою колонією. А як війну виграє Росія, — російською. А коли програє і Німеччина, і Росія, тоді Україна буде самостійною державою. Для нас Німеччина являється ворогом тільки припадковим і часово-переходовим.
Головні ж і вічні наші вороги — це наші всходнi сусіди - Московiя".
Адзін з атрадаў "Бульбы" здзейсніў узброены напад на сяло Межырычы (райцэнтр), былі забітыя: нямецкі камендант раёна, ляндвірт і старшыня ўправы, таксама "бульбашы" атакавалі мястэчка Тучын і вывезлі адтуль частку маёмасці і друкарню. Немцы спрабавалі прыцягнуць яго на свой бок. Але Баравец не пайшоў на ўгоду.
Баравец папярэджвае Коха: “Не думайце, што вы ўжо злавілі Бога за бараду. Яна яшчэ ад вас далёка. Не давадзіце хамск-грабіжнцкімі паводзінамі да крайнасцяў. Вашыя крокі нясуть вечную ганьбу нямецкаму народу…" Сур'ёзнаю аперацыяй супраць немцаў быў налёт на чыгуначную станцыю Шапятоўка.
Спецслужбы Саветаў з самага пачатку дзейнасці Бульбы назіралі за дзейнасцю Палескай Сечы. Бульба-Баравец у лісце бальшавікам піша: "Як грамадзяне Украінскай Народнай Рэспублікі ўкраінскія партызаны не маюць патрэбы ў якой-небудзь амністыі ад ураду СССР.
УПА уяўляе сабой суверэнныя Узброеныя сілы Украінскай Народнай Рэспублікі і такімі застаюцца. Ні ў якое чужое войска УПА не ўвойдзе. …Украінскія ўзброеныя сілы гатовыя заключыць з СССР мір і ваенны саюз супраць Германіі толькі тады, калі СССР прызнае суверэннасць і незалежнасць Украіны. Да моманту заканчэння палітычных перамоваў УПА згодна заключыць перамір'е з Узброенымі сіламі СССР і прытрымлівацца нейтралітэту. Агульнае паўстанне ва ўсёй Украіне супраць немцаў УПА ўздыме тады, калі будзе адкрыты другі фронт на Захадзе…".
Бальшавікі нейтралітэт трымалі толькі калі на франтах было цяжка, немцы рваліся ў Сталінград. Потым пачалася канфрантацыя. Партызаны расстралялі 6 чалавек з атрада Бульбы. Баравец ад нейтралітэту пераходзіць да барацьбы як з немцамі так і "чырвонымі" партызанамі. Таксама пачаліся супярэчнасці паміж "бульбашамі" і "бандэраўцамі".
Каманда ўзброеных групаў на чале з АУН Сцяпана Бандэры, якая перахапіла імя УПА ад Тараса Бульбы-Бараўца, распаўсюджвае зварот да ўкраінскага насельніцтва, называючы паўстанцкія атрады Бульбы "дзікімі", а іх галоўнакамандуючага "Бальшавіцкім атаманам, анархістам", "агентам бальшавіцуага ды нямецкі імперыялізмаў", якія трэба загнаць ды знішчыць.
18—19 жніўня 1943 года атрады УПА напалі на штаб Бараўца на хутары каля вёскі Хмелеўка (Кастапольскі раён), узяўшы ў палон частку яго людзей. Сярод палонных была яго жонка, Ганна Апочаньская-Баравец, якая пазней была пакараная. У 1943 УПА Бараўца была перайменаваная ў Украінскае народна-рэвалюцыйнае войска УНРА, гэта было звязана з тым, каб яго не асацыявалі з праводзіўшым разню палякаў УПА-ОУН(бандэраўцы). Бульба рэзка асудзіў "валынскую разню".
Тарас Бульба-Баравец зазначае па тэме ўкраінска-польскага супрацьстаяння: "АУН нядаўна адкрыла для ўкраінцаў яшчэ адзін фронт - польскі. Сякеры і віньеткі пусціліся щ справу. Высякаюцца і вывешваюцца цэлыя сем'і, і польскія дамы спальваюць. Сякернікі жанчын і дзяцей высякаюць і вешаюць, а польскі баявы актыў закапаўся ў лясах і арганізуецца ў контрнаступальныя банды, якія пачынаюць дзеянні ў адказ супраць украінскага насельніцтва. Такім чынам, такой працай украінцы толькі робяць паслугу СД, а па-другое, прадстаўляюць сябе ў вачах свету варварамі. Такія паны "сякеры" і катары - гэта агенты гітлераўскага людаедства, а не сумленныя змагары за сваю волю і народ. Дзяржавы будуюцца вызваленчымі паходамі, а не варварскімі метадамі супраць безабароннага насельніцтва. Польская пагроза для нас адна з найменшых, і мы можам спакойна адкласці барацьбу з Польшчай на другі план.
Калі мы сёння так моцна выступаем супраць варварскіх метадаў, якія немцы ўжываюць супраць нас, як мы можам растлумачыць нашыя такія ж "подзвігі" культурнаму свету?"
Немцы ўзмацняюць ціск супраць партызанаў на ўсіх напрамкх. Бульбу арыштоўваюць у Роўна, адпраўляюць у Варшаву, потым у Берлін. У 1943 ён быў змешчаны ў канцлагер Заксэнхаўзен, дзе ўжо знаходзілася кіраўніцтва АУН(б) (у тым ліку Сцяпан Бандэра). У мемуарах Бульба апісваў сваё знаходжанне ў канцлагеры так:
У мемуарах Бульба апісваў сваё знаходжанне ў канцлагеры так: "Заксенхаузен, гэта было асобнае царства эсэсаўцаў у царстве Гітлера. Там, у лесе, пабудаваны цэлы горад з уласнымі баракамі, бункерамі, вялікімі будынкамі, вайсковымі фабрыкамі, крэматорыямі і газавымі камерамі. Нас змясцілі ў бараку „Цэленбаў“. Я трапіў у камеру „77“, былі пастаянныя бамбардзіроўкі авіяцыяй заходніх саюзнікаў".
Катастрафічнае пагаршэнне ваеннага становішча нацысцкай Германіі прымусіла яе кіраўніцтва запознена разыграць карту калабарацыянізму. "Бульбу" вызваляюць у 1944. Баравец рэзка крытыкаваў генерала Андрэя Уласава, абвінавачваючы яго ў "імперыялістычных", "вялікарускіх" схільнасцях і заклікаючы немцаў не давяраць яму:
"Калі ідзе гаворка пра генерала Ўласава, які мусіў бы быць прадстаўніком антыкамуністычнага блоку, то да яго асобы ва ўкраінцаў і ўсіх іншых падсавецкіх народаў дзейнічае падвоены недавер: як да расійскага імперыяліста, і як да камуніста. У нас няма ніякіх дадзеных, якія б даказвалі, што генерал Уласаў, будучы ў Расеі, быў ворагам камунізму".
У апошнія месяцы існавання гітлераўскай Германіі ён распрацоўваў план закіду яго людзей на тэрыторыю Палесся, дзе яны павінны былі б зноў разгарнуць партызанскую барацьбу. Але асноўныя групы "бульбашоў" былі да таго часу ўжо абсарбаваныя альбо знішчаныя. Заставаліся дробныя атрады.
Напярэдадні капітуляцыі нацысцкай Германіі Баравец загадаў сваёй групе рухацца ў Баварыю, дзе ўкраінскія парашутысты часткова здаліся амерыканцам, часткова - рассеяліся сярод мясцовага насельніцтва. Сам Тарас аказаўся ў палоне ў Саюзнікаў.
У 1946 годзе брытанскія і амерыканскія ваенныя следчыя ворганы абвінавацілі яго ў датычнасці да масавых забойстваў габрэяў на акупаваных тэрыторыях. Ён катэгарычна заявіў аб сваёй невінаватасці. Былі дапытаныя больш за тысячу сведкаў, у тым ліку жыдоўскія вязні нацысцкіх канцлагераў, якія выжылі, і адбылося вынясенне вердыкта - апраўданы па ўсіх пунктах. Бульба і ў гады вайны і пасля яе вёў публіцыстычную дзейнасць.
У сваім артыкуле ў 1947 “Дэмакратыя ў палоне” ён папярэджвае:
"Замест таго, каб рашуча супрацьстаяць адкрытай агрэсіі, сусветная дэмакратыя хавае галаву ў пясок, падвяргаючы ўвесь свет беспакаранасці Кампартыі і Савецкай Расіі. пасляваенныя гады ў адносінах да гэтай новай Расійскай імперыі? <…> Ці не Сусветная дэмакратыя заўважае, што прапагандысцкая і відавочна агрэсіўная палітыка СССР сістэматычна і паслядоўна падрывае і кампраметуе нават яго прэстыж і аўтарытэт?
Чаму сусветная дэмакратыя з такімі "козырамі", як ААН і абсалютнай матэрыяльна-тэхнічнаю перавагаю перад СССР, не прымусіць таго сусветнага "Махно" паважаць сапраўдны правапарадак у свеце? Чаму яна выгінае перад ім хрыбетнік? Адказ на гэтае можа быць адзін: таму што ўся дэмакратыя знаходзіцца ў ідэалагічным і псіхалагічным палоне Савецкай Расеі. Адна яе частка відавочна баіцца, другая - відавочна сімпатызуе камунізму, трэцяя - абсалютна абыякавая да ўсяго. І ўся дэмакратыя разам працуе на карысць Сталіна"...
З 1948 года Бульба-Баравец жыў у эміграцыі ў Канадзе. Выдаваў часопіс "Меч і воля", ствараў так званую "Украінскую нацыянальную гвардыю". Аўтар узгадвае "Армію без дзяржавы".
Цяжкім было жыццё Т. Бараўца ў эміграцыі. З гадамі пра яго амаль забыліся, у яго не было сям’і. Памёр ён у Ню-Ёрку.
Пахаваны пры саборы св. Андрэя Першазваннага ў Саўт-Баунд Брук на праваслаўных могілках побач з іншымі вядомымі дзеячамі ўкраінскай дыяспары.
Вайна - гэта страшны час. Вядома, былі і нелюдзі, і бандыты сярод немцаў і партызан, і бандэраўцаў, і бульбашоў. Тых, хто змагаўся за незалежнасьць сваіх народаў у расейскіх СМІ называюць "бандэраўцамі", нейкімі "бульбашамі". І толькі ў негатыўным кантэксце. І толькі нібы пра нейкіх бандытаў і нацыстаў-рэнегатаў. Пра "ўласаўцаў" маўчаць, быццам іх (700 тысяч!) і не было ўвогуле. Яны крычаць пра 22 чэрвеня 1941 года, а маўчаць пра верасень 1939 года... Яны крычаць і пра Асвенцым, і пра 1937 год, пра Калыму, Белае мора - канал, ГУЛАГ, пра мільёны тых, хто ціха загінуў, маўчаць.
Адну з вуліц Ровеншчыны перайменавалі ў вуліцу Тараса Бараўца (Бульбы). На малой радзіме ў вёсцы Быстрычы (цяпер Ровенская вобласць Украіны) устаноўлена мемарыяльная дошка. У Беразьне адкрылі першы ў сьвеце помнік Тарасу Бульбе-Бараўцу, генэралу-харунгу УПА "Поліская Січ".
НКУС называла "бульбашамі" атрады Тараса Бульбы, потым усё насельніцтва гэтых раёнаў. А паколькі раёны былі на поўдні Беларусі, то праз пару гадоў усё насельніцтва Беларусі стала для расейцаў "бульбашамі". Убачыўшы гарэлку «Бульбаш», нядрэнна было б даведацца, між іншым, і гісторыю паходжання гэтага слова.

No comments:

Post a Comment

Папулярныя артыкулы