. .



Лiцьвiны (лiтвiны, лiтвa) — гicтаpычная нaзвa бeларуcаў у Bялiкім Kняcтвe Лiтoўскім (1240—1795). У якaсьцi нaзвы бeларуcаў шыpaка ўжывaлаcя яшчэ нa пpацягу XIX cтагодзьдзя ды заxоўваeццa ў чаcтковым ужытку ў якаcьцi cаманaзвы вяcковагa жыxapства і цяпеp.




(http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Ліцьвіны)




9/16/06

ГЕНАФОНД ЛІЦЬВІНАЎ (БЕЛАРУСАЎ)



Арцём Дзянікін

Дасьледаваньні расейскіх і беларускіх навукоўцаў паказалі, што беларусы і расейцы - зусім розныя генэтычна, як і антрапалягічна, этнасы. Найблізкімі сваякамі беларусам зьяўляюцца зусім не расейцы ды ўкраінцы, а мазуры ды лужыцкія сэрбы.

Шматлікія расейскія палітыкі і палітолягі паўтараюць савецкі міт пра тое, што нібы «беларусы й расейцы - амаль адзін і той жа народ», і на гэтай падставе яны лічаць неабходным уваходжаньне Беларусі ў склад Расеі. Аднак адмыслоўцы выдатна ведаюць, што ў беларусаў і расейцаў  рознае этнічнае паходжаньне, розная антрапалёгія, розныя мовы, розны ўклад жыцьця, розныя традыцыі, розная рэлігія (у беларусаў - уніяцкая і рыма-каталіцкая), розныя нацыянальныя характары. А праведзеныя апошнім часам дасьледаваньні генэтыкаў Расеі й Беларусі паказалі, што ў народаў і зусім розныя гены.
АБ РАСЕЙСКІМ ГЕНАФОНДЗЕ
Кім зьяўляюцца этнічна расейцы? Гэтае пытаньне закранула нядаўна Акадэмія Навук Расеі - і атрымала выразны адказ (падрабязней пра гэта мы распавядалі ў нашай публікацыі «Лицо русской национальности», №15, 2006    http://www.gumilev-center.ru/lico-russkojj-nacionalnosti). Расейскі часопіс «Власть» (дадатак да выданьня «Коммерсантъ») апублікаваў артыкул Дар'і Лаане й Сяргея Петухова «Лицо русской национальности» (№ 38, 26 верасня 2005 г., стар. 54-60), у якой паведамляецца: «Расейскія навукоўцы завяршылі й рыхтуюць да публікацыі першае маштабнае дасьледаваньне генафонду расейскага народу. Абнародваньне вынікаў можа мець непрадказальныя наступствы для Расеі й сусьветнага парадку». (Яшчэ адзін аповяд пра гэтыя даследаваньні ў часопісе «NEWSWEEK», 2005, № 27 (57).)
Распавядалася, што ў 2000 годзе Расейскі фонд фундаментальных дасьледаваньняў вылучыў грант навукоўцам з лабараторыі папуляцыйнай генэтыкі чалавека Медыка-генетычнага цэнтру Расейскае акадэміі медыцынскіх навук. Навукоўцы ўпершыню ў гісторыі Расеі змаглі на некалькі гадоў цалкам засяродзіцца на вывучэньні генафонду расейскага народу. Малекулярна-генэтычныя вынікі першага ў Расеі дасьледаваньня генафонду тытульнай нацыянальнасьці рыхтуюцца да публікацыі ў выглядзе манаграфіі “Рускі генафонд”.
Часопіс «Власть» прыводзіць некаторыя дадзеныя дасьледаваньняў. Так, у выніку, расейцы - гэта ніякія не «ўсходнія славяне», а фіны. Так, па Y-храмасоме генэтычная адлегласьць паміж рускімі й фінамі Фінляндыі складае ўсяго 30 умоўных адзінак (блізкае сваяцтва). А генэтычная адлегласьць паміж рускім чалавекам і так званымі фіна-вугорскімі народнасьцямі (марыйцамі, вепсамі, мардвой і інш), якія пражываюць на тэрыторыі РФ, ёсць роўная 2-3 адзінкам. Прасьцей кажучы, генетычна яны ІДЭНТЫЧНЫЯ.
Вынікі аналізу мітахандрыяльнай ДНК паказалі, што яшчэ адна найблізкая радня рускіх, акрамя фінаў Фінляндыі, - гэта татары: рускія ад татараў знаходзяцца на той жа генэтычнай адлегласьці ў 30 умоўных адзінак, якія аддзяляюць іх ад фінаў.
Аналіз генафонду беларусаў паказаў, што яны вельмі далёкія генэтычна ад рускіх і фактычна ідэнтычныя паўночна-усходнім палякам, то бок мазурам Мазовы. Гэта азначае, што вывучэньне генафонду толькі пацьвердзіла гістарычныя рэаліі: беларусы - гэта заходнія балты (зь некаторай прымешкай славянскай крыві), а рускія - гэта фіны.
Кіраўнік дасьледаваньня А. В. Баланоўская адзначае, што прыйшлося «разгледзець дадзеныя шматлікіх сістэм - антрапалёгіі (саматалёгіі, дэрматагліфікі, аданталёгіі), клясічнай генэтыкі (групы крыві, бялкі крыві), тысячы прозьвішчаў, дадзеныя па розных сістэмах ДНК маркераў (аўтасомных, Y-храмасомы, мітахандрыяльнай ДНК).
"...Мы сабралі разам два велізарныя масівы інфармацыі пра рускі народ, назапашаныя за шматлікія дзесяцігоддзі антрапалёгіяй і генэтыкай. Мы правялі два новых дасьледаваньні - ДНК і прозьвішчаў. І знайшлі спосаб, як параўнаць гэтыя чатыры розныя сістэмы адзнакаў - антрапалёгіі, клясічнай генэтыкі, малекулярнай генэтыкі, прозьвішчаў. Мы будавалі кампутарныя генагеаграфічныя мапы для кожнай адзнакі. Напрыклад, для антрапалёгіі - мапу росту барады; для клясічнай генэтыкі - мапы сустркаемасьці генаў групаў крыві; для малекулярнай генэтыкі - мапу гена ўстойлівасьці да СНIДу; для прозьвішчаў - мапу сустракаемасьці Івановых ва ўсіх частках рускага арэялу. Чатыры нагэталькі розные сістэмы, і ў кожнае - шмат адзнакаў. Для кожнае створана мапа. А затым атрымалі «абагульненыя» мапы для кожнай сістэмы адзнакаў. І пасьля гэтага ўпершыню маглі параўнаць усе дадзеныя аб расейскім генафондзе».
Яна таксама адзначае: «Нашае «адкрыцьцё» ў тым, што зусім розныя навукі і адзнакі - антрапалёгія, генэтыка, прозьвішчы - цалкам згодныя адно з адным і, дапаўняючы адно аднаго, малююць агульны партрэт рускага генафонду. Прыгэтым рускі генафонд тут, да шчасьця, не самотны. Яшчэ да вывучэньня рускага генафонду мы зрабілі аналягічны накід партрэту генафонду народаў Усходняе Эўропы, уключаючы ў яго й народы «блізкага замежжу» (ад Чорнага мора да Балтыкі), і Каўказа, і Прыўралья. І выявілі зноў аднагалоснасьць сьведкаў! Хоць партрэт генафонду народаў Усходняе Эўропы аказаўся зусім іншым - хвалі генафонду вынікалі ва Ўсходняе Эўропе не па восі «поўнач-поўдзень», як у рускім генафондзе, а па восі «захад-усход». Таму й для рускага генафонду - які займае велізарную частку Ўсходняе Эўропы - мы чакалі ўбачыць усё тую ж усходнеэўрапейскую заканамернасьць. Але няма! Рускі генафонд выявіў свой уласны будынак, злучаны зь ягонаю ўласнаю гісторыяй. Аднак усе генофонды ў роўнай ступені ёсьць важныя ды цікавыя. Для нас рускі генафонд важны не сам па сабе. Гэта надзвычай складаны, але вельмi цікавы мадэльны аб'ект для папуляцыйных генэтыкаў, якімі мы і зьяўляемся. Для нас рускі генафонд - гэта генафонд з рускім абліччам і ў рускіх адзеньнях. Для нас важна разглядзець у ім агульныя рысы генафондаў, знайсьці інструменты іх вывучэньня».

КАНЕЦ МІТУ АБ «ЎСХОДНІХ СЛАВЯНАХ»
Вынікі даследаваньняў сапраўды шакавалі многіх у Расеі - бо рускія аказаліся генэтычна, і антрапалягічна - фінамі, а не славянамі. Каб супакоіць абураных ды нязгодных суграмадзян (галоўным чынам, ідэёлагаў, гісторыкаў і публіцыстаў), А. В. Баланоўская тлумачыць, што трэба не займацца мітамі, а ўзгадаць пра тое, што раней гэтыя тэрыторыі й былі спрадвечна фінскімі:
«Тэрмін «спрадвечны» рускі арэал мы заўседы бярэм у двукосьсе, памятаючы, што гісторыя даславянскага насельніцтва на гэтай тэрыторыі на парадак даўжэй славянскага. Генэтычная памяць праймае ўсе пласты генафонду, усе напластаваньні, якія прыйшлі ад розных насельнікаў Усходняе Эўропы. Таму аналізуючы «спрадвечны» арэал, мы ніколі не гаворым аб «спрадвечна» рускім генафондзе, аб «спрадвечна» расейскіх генах. Аўтары лічаць, што іх проста няма. Ёсьць генафонд, які раскінуўся ў гэтым арэале й які ўвабраў у сябе (як і ўсе іншыя генофонды) гены шматлікіх папуляцый, якія пакінулі падчас шматлікіх тысячагоддзяў свой генетычны след. І любая прывязка гена да народу ня ёсьць слушная - гэта розныя сістэмы каардынат. Прыналежнасьць да народа вызначаецца самасьвядомасьцю чалавека. Генафонд вызначаецца канцэнтрацыяй генаў у гістарычна вызначаным арэале. Таму, кажучы «Рускі генафонд», мы маем на ўвазе ўсе гены, сабраныя ходам гісторыі ў «исконном» рускім арэале й захаваныя ў ім».

Так, можна пагадзіцца, што «Прыналежнасьць да народа вызначаецца самасвядомасьцю чалавека». І калі фінскія народнасьці Расеі сябе лічаць рускімі - гэта іх поўнае права. Але праблема зусім ня ў гэтым, а ў тым, што дыпляматычна А. В. Балановская пакідае па-за абмеркаваньнем: што канцэпцыя пра «адно паходжаньне ўсходніх славянаў рускіх, украінцаў і беларусаў» - выкрыты міт. Ніякіх «усходніх славянаў» няма, бо яны «славяне» толькі з-за славяномоўя. А па генам ды антрапалёгіі рускія - гэта чыстыя фіны (хай і славянамоўныя праваслаўныя). На мапах дасьледаваньняў уплыў рускага генафонду яшчэ адчувальны ў Віцебскай і Магілеўскай вобласцях, але далей у Цэнтральнай і Заходняй Беларусі (гістарычнай Літве ліцьвінаў) яго ЎЖО НЯМА, там генетычна самы блізкі сусед – гэта Мазовія Польшчы.
Гэта ставіць тлустую кропку ў выдуманай царызмам хлусьні пра «адзінае паходжаньне беларусаў і рускіх». Як аказалася, гэта генэтычна, і антрапалягічна два цалкам розных этнасу - і нават розныя этнічныя групы, бо беларусы - індаэўрапейцы, а рускія - не.
УСТОЙЛІВАСЦЬ ГЕНАФОНДУ
Як прызнаецца А. В. Баланоўская, найбольш расійскіх навукоўцаў зьдзівіла ЎСТОЙЛІВАСЬЦЬ генафонду: яны чакалі ўбачыць у Цэнтральнай Расеі зьмешаваньне мясцовых фінаў зь цюркамі ды славянамі. Аднак ані славянскага, ані цюркскага важкага ўплыву яны не выявілі.
На мой погляд, у гэтым няма нічога дзіўнага. Пры суадносінах насельніцтва ў рамках 80% мясцовага этнаса й 20% мігрантаў - за некалькі пакаленьняў з-за шлюбаў зь мясцовай большасьцю - прышлыя этнасы раствараюцца ў ім, як цукар у кіпені, губляючы й мову, і прозьвішчы, і гены, і культуру, і менталітэт. Гэта значыць - ЦАЛКАМ зьнікаюць, і ў іх нашчадках ужо не знайсьці слядоў зыходных не мясцовых рыс. Так, напрыклад, у нашчадкаў арапа Пушкіна не выяўляюцца сеньня ніякімі дасьледаваньнямі прыкметы эфіёпскіх генаў - яны цалкам зьніклі.
БЕЛАРУСКІ ГЕНАФОНД
Дапаўняюць карціну і сучасныя дасьледаваньні беларускіх навукоўцаў, якія вывучалі антрапалёгію беларусаў. Яна - заходне-балцкая, а не фінская, як у рускіх. Адсылаю чытачоў, напрыклад, да найцікавай працы Віктара Вераса «У вытокаў гістарычнай праўды», дзе паказана, што антрапалягічна сучасныя беларусы - гэта яцьвягі (спрадвечныя жыхары ўсёй Заходняй і Цэнтральнай Беларусі).
Пытаньне, такім чынам, бачыцца рэтраспэктыўна й генэтычна ў такім зьмесьце: народ заходніх балтаў яцьвягаў зьяўляецца, маўляў, «братам» мардоўскага народу мокша - гэта спрадвечнае насельніцтва Маскоўскае вобласьці (Масква: Moks мокша + Va финск. «вада»).
Гэта значыць поўны абсурд, калі мы адцягнемся ад мітычных як бы «падобных» назваў «беларусы» і «рускія». Бо ў беларусаў генафонд і антрапалёгія яцьвягаў (шырэй - сумесь заходніх балтаў і славян), а ў рускіх - генафонд і антрапалёгія фінаў (шырэй - сумесь фінаў і славян).
У 2005 годзе (то бок адначасова з завершаньнем працы расейскіх навукоўцаў па расейскаму генафонду) і ў Беларусі былі апублікаваныя вынікі аналягічных дасьледаваньняў. Выдавецтва “Тэхналёгія” апублікавала кнігу А. Мікуліча «Беларусы ў генэтычным прасторы. Антрапалёгія этнасу» ( Мн.: Тэхналогія, 2005.). Вось урыўкі з удалай, на мой погляд, рэцэнзіі З. Санько да гэтае кнігі:
«Як справядліва адзначыў ва ўступе да кнігі ўкраінскі антраполяг С. П. Сегеда, падобных выданьняў у беларускай антрапалягічнай літаратуры яшчэ не было. Манаграфія падводзіць вынікі больш чым трыццацігадовым экспедыцыйным дасьледаваньням, праведзеным вядомым антрапагенэтыкам Аляксеем Мікулічам у Рэспубліцы Беларусь і на сумежных тэрыторыях краін-суседзяў - Расейскай Федэрацыі, Рэспубліцы Летува, Украіны. Аб'ектам іх было перш за ўсе вясковае насельніцтва як носьбіт найбольш характэрных генэтычных і канстытуцыйных асаблівасьцяў папуляцыяў. Вывучэньнем было ахоплена каля 120 абраных групаў. Яны фармаваліся з прадстаўнікоў, якія маюць продкаў мясцовага паходжаньня да 4-5 калена. Дасьледаваньне генафонду карэнных мясцовых папуляцыяў паказала цэласнасьць беларускага этнасу, яго гамэастаз у часе й прасторы, а таксама відавочнасьць генагеаграфічнага кампанэнту ў этнічнай гісторыі.
На мапе генэтычнай аддалёнасьці ад сярэдніх беларускіх частотаў генаў у насельніцтве Ўсходняе Эўропы, створанай на паставе значэньняў ДНК-маркераў, ясна бачна асаблівасьць генафонду беларусаў, да якіх прылягаюць карэнныя жыхары Пскоўшчыны, Ноўгарадчыны, Смаленшчыны, Браншчыны, Віленскага краю ды Ўкраінскага Палесься. Кампактны арэял беларускага генафонду на гэтай мапе ў агульных рысах адпавядае сфэры расьсяленьня беларусаў у гістарычнай рэтраспэктыве. Аўтар зважае на відавочнасць шматвектарнай дывергенцыі гэтага арэялу, якая паказвае далейшыя кірункі міграцыі. Вядома, што «эўрапэізацыя» расейскага насельніцтва спынілася пад татара-мангольскім нашэсьцем. Вывучэньне генафонду беларусаў практычна не паказала прысутнасьці ў ім прыкмет мангольскае расы. Гэта пацьвярджаюць гістарычныя сьведчаньні пра тое, што Беларусь ня ведала татара-мангольскага ярма. Цікава таксама адзначыць, што агульная тэндэнцыя зьменлівасьці ў межах беларускага арэялу мае мерыдыянальны кірунак, у той час як для расейскага арэялу яе кірунак перпэндыкулярны - шыротны.
Кожны з трох усходне-славянскіх этнасаў, паводле антрапалягічных дадзеных, мае сваю ўнікальнасьць. Яны фармаваліся ў рознай геаграфічнай прасторы, на асобных субстратных падмурках. Зьмешчаная ў кнізе графічная інтэрпрэтацыя абагульненых характарыстык іх генафондаў дазваляе наглядна ўбачыць ступень падабенства й адрозненьні. «Этнічныя аблокі» беларусаў і ўкраінцаў даволі кампактныя й на прыкладзенай дыяграме часткова перакрываюцца. Расейскае ж «воблака» вельмі размытае, і толькі малаважная яго частка перакрываецца зь першымі дзвума. У той час як украінскае «этнічнае воблака» наогул не мяжуе зь фіна-угорскімі, а беларускае толькі дакранаецца іх - цэнтр «этнічнага воблака» расейскіх папуляцыяў знаходзіцца ў адным клястары зь фіна-угорскімі, а не славянскімі этнасами.
Аляксей Мікуліч аргументавана аспрэчвае меркаваньні маскоўскіх калегаў пра тое, што ядро расейскага генафонду здаўна знаходзіцца на паўночным захадзе расейскага этнічнага арэялу (Пскоўшчына, Ноўгарадчына) з прыцягненьнем часткі земляў, якія сеньня знаходзяцца ў складзе Рэспублікі Беларусь. Ён адзначае, што да беларусаў Прыдзвіньня генэтычна вельмі блізкія карэнныя жыхары Пскоўскай і Ноўгарадскай, як і Смаленскай абласцёў (і гэтаму факту ёсьць гістарычнае тлумачэньне - гэта этнічная тэрыторыя крывічаў). Але гэта зусім не дае нагоды выключаць іх зь беларускага этнічнага арэялу.
Супастаўленьне дадзеных геннай геаграфіі з матэрыяламі археолягаў дае вельмі цікавыя вынікі. Геаграфічная структура сучаснага беларускага генафонду ў  шмат чым адпавядае старажытным археалягічным культурам. ...Гэта важны аргумэнт на карысьць генэтычнай бесперапыннасьці пакаленьняў. Аналіз антрапагенэтычгага ды генадэмаграфічнага матэрыялу прыводзіць аўтара да высноваў аб глыбокай старажытнасьці беларускага этнасу. Сучасная карціна беларускага генафонду сфармавалася як шляхам доўгачасовага прыстасаваньня ў выніку натуральнага адбору, так і ў працэсе этнічнай кансалідацыі.
Карыстаючыся «генэтычным каляндаром», аўтар усталяваў, што папуляцыі карэнных жыхароў Беларусі вядуць свой радавод бесперапынна не меней як 130-140 пакаленьняў, гэта азначае - самае позьняе зь сярэдзіны 2-га тысячагоддзя да н.э. Па думцы аўтара, паходжаньне, асаблівасьці мовы, матэрыяльнай і духоўнай культуры, існаваньне на працягу шматлікіх стагоддзяў сваёй дзяржавы - Вялікага княства Літоўскага, перавага эміграцыйных працэсаў над іміграцыйнымі - садзейнічалі кансалідацыі й этнічнаму фармаваньню беларусаў».
БЕЛАРУСКІ ЭТНАС
«Падчас фармаваньня й разьвіцьця беларускі народ прайшоў стадыі ад аб'яднаньня плямённых зьвязаў праз народнасьць да нацыі, шматлікія стадыі сацыяльнай структуры грамадства», - піша Энцыкляпедыя «Беларусь», Менск, 1995, стар 517. «У 13-16 стагоддзях сфармаваўся беларускі этнас» (стар 107).
Гэта значыць, ён сфармаваўся яшчэ да агрэсіяў цароў Івана Жахлівага ды Аляксея Міхайлавіча - і таму ўжо тыя спробы маскавітаў зьвярнуць заходняга суседа ў «свой этнас» былі чыстым гвалтам. А да часу расейскае акупацыі ВКЛ 1795 году гэта быў даўно склаўшыся этнас са сваёю шматвякавою гісторыяй нацыянальнай дзяржаўнасьці. Бо ў Рэчы Паспалітай ВКЛ валодала ўсімі дзяржаўнымі атрыбутамі: сваёю ўладаю (канцлеры ВКЛ, ніводнага жамойта - амаль усе ліцьвіны (беларусы), некалькі палякаў), сваім нацыянальным беларускім войскам, сваімі законамі краіны (Статуты ВКЛ - на мове беларусаў), сваёю нацыянальнаю валютаю (гэта беларускі талер, аж да 1794 году, калі апошні беларускі талер адчаканіў Гарадзенскі манетны двор) і г.д.
Пры гэтым, кажучы сеньня пра беларускі этнас, трэба перш за ўсе разумець, пра што ўвогуле ідзе гаворка. Беларусы (як этнас з такой назвай) зьявіліся толькі ў 1840 году, калі былі пераназваныя царызмам з ліцьвінаў у «белоруссцев» пасьля паўстаньня 1830-1831 гг. Пасьля паўстаньня 1863-1864 гг., калі ліцьвіны выступалі ўжо «беларусамі», генэрал-губэрнатар Мураўеў забараніў і само прыдуманае ідэолягамі царызму ды Таемнай Канцылярыяй «Беларусь», увёўшы замест яго «Заходне-рускі край». Таму тэрмін «Беларусь» і «беларусы» - вельмі ўмоўны, гэта спараджэньне царызму, ім і забароненае. І, напрыклад, ліцьвінамі ці тутэйшымі сябе працягавалі называць усе сяляне Менскае вобласці нават напачатку 1950-х гадоў, паводле апытаньняў этнографаў.
Да 1840 году рушыў усьлед цэлы шэраг рэпрэсіяў царызму супраць захопленага народу, “посмевшего” ў другі раз паўстаць. Была зьнішчана ўказам цара Ўніяцкая (Грэка-каталіцкая) Царква ў Беларусі, забароненыя набажэнствы на беларускай мове ды кнігавыдавецтвы, скасавана дзеяньне Статуту ВКЛ (які дзейнічаў, дарэчы, толькі ў Беларусі, не ў Жамойціі - цяпер Рэспубліка Летува), забаронена само слова «Літва». Хоць раней Пушкін менавіта пра беларусаў пісаў у сваіх вершах з нагоды паўстаньня 1830-1831 гг. «Клеветникам России»: «З кім быць Літве - адвечная спрэчка славянаў».
Энцыкляпедыя «Беларусь» (стар. 529): «Працэсы кансалідацыі беларускае народнасці ў беларускую Нацыю пачаліся ў 16 - пачатку 17 стагоддзя, актывізаваліся ў 19 стагоддзі й дасягнулі найвышэйшага ўздыму ў 1910-20 гадох».
Тое бок, з пункту гледжаньня навукі, кажучы пра беларусаў і рускіх, мы гаворым ужо не пра народы ды этнасы, а аб НАЦЫЯХ- суседзях. Гэта зусім іншая катэгорыя, дзе ўжо недарэчныя думкі пра «зьліццё народаў» нібы пад падставай іх нейкай «этнічнай агульнасьці». НАЦЫІ ніколі не могуць зьліцца адна з адною, бо па вызначэньні ня здольныя да гэтага.
Апошнюю кропку ў гэтым пытаньні паставілі дасьледаваньні генафонду: для беларусаў рускія аказаліся генэтычна, і антрапалягічна зусім не роднасным народам. А вось адзіныя роднасныя па крыві народы для беларусаў - гэта палякі Паўночнае Польшчы (мазуры) і лужыцкія сэрбы цяперашняй Нямеччыны. І гісторыя стварэньня ВКЛ гэта цалкам пацьвярджае.
Велізарны «забыты» пляст гісторыі славянаў і балтаў складаецца ў тым, што ў Палабскай Русі ды Памор'і народы ратаваліся ад нямецкае экспансіі, усё далей сыходзячы на ўсход, ваявалі разам славяне й заходнія балты супраць немцаў, перамагалі - як 15 чэрвеня 1243 гаду каля Рэйзэнскага возера пад кіраўніцтвам паморскага князя Святаполка, ваяводы караля прусаў Міндоўга. У выніку ўсе зышліся пад каронай бацькі Міндоўга прускага караля Рынгольда, як піша Вялікая Хроніка Польская - і сышлі на ўсход, там стварыўшы ВКЛ. А сын Рынгольда Міндоўг, кароль Прусіі, спрабаваў яе шматкроць адваяваць з тэрыторыі цяперашняе Беларусі й нават адваяваў на час, пакараўшы там усіх калабарацыяністаў. Але акупанты ўсе адно адолелі.
Гэтая летапісная гісторыя паказвае, што славянскія зьмест ды культурны ўплыў ішлі ў ВКЛ гістарычна пры яго стварэньні зусім не з боку далёкага Кіеву, ці тым больш яшчэ не існавала фінскае Масквы, а зьяўляліся велізарным цывілізацыйным уплывам з боку славянаў Полабскай Русі ды Памор'я (абадрыты, люцічы-люцьвіны, русіны выспы Русін-Рюген і Старгарада (зараз Ольденбург), лужычане Лужыцкай Сэрбіі ды інш., паморскія заходнія балты, сярод якіх галоўнымі былі паруссы (прусы), а таксама мазуры Мазовы). Ясна, што этнасы цяпер Заходняе і Цэнтральнае Беларусі, а тады яцьвягі ды дайнова як братам далі ім усім тут месца для хованкі ад нямецкае экспансіі, як Зямлю Абяцаную. Штой стварыла ВКЛ як краіну міграваўшых народаў Цэнтральнае Эўропы.
Яны прынеслі сюды ня толькі свае прозьвішчы на «-іч», якія прынцыпова не маглі паўстаць у мовах палякаў, украінцаў ці рускіх (і не існавалі ў Полацкай Дзяржаве), прынесьлі таксама й свой эўрапейскі менталітэт і славяна-балцкую тэхналягічную мадэрнізацыю. Юрый Брэзан, пісьменьнік этнасу лужыцкіх сэрбаў, лаўрэат дзвюх Дзяржаўных прэміяў ГДР, у кнізе «Абранае» (М., Вяселка, 1987) сваіх пэрсанажаў лужычан называе менавіта «беларускімі» імёнамі Якуб (Якуб Кушк) ці Ян (Ян Сэрбін) і г.д. Але «ці беларускія гэта імёны й прозьвішчы? Кім лічыць Якуба Коласа ды Янку Купалу? Ці гэта ўсёж імёны гістарычныя й першапачатковыя лужычан? То бок, лужыцкіх сэрбаў.
Відавочна, што беларуская мова ды сам этнас - спароджаныя мовай і этнасам Палабскіх і Паморскіх славянаў і балтаў - і не маюць у сваіх вытоках дачыненьня да моваў і этнасаў Кіева ды Масквы. А старажытныя культурныя вытокі беларусаў трэба шукаць у лужыцкіх сэрбаў. Сур'езных дасьледаваньняў у гэтым кірунку не было, хоць менавіта тут поўнае падабенства й поўнае этнічнае супадзеньне ў дэталях, а не нешта «аддалена падобнае» зь іншымі суседзямі.
Зьвяртаю на гэта ўвагу па той прычыне, што ў Расеі існуе іншая й абсалютна нічым не абгрунтаваная вэрсія этнакультурнага паходжаньня беларусаў (да таго ж, цяпер аспрэчаная генэтыкай як ілжывая). Маўляў, беларусы - гэта ўсходнія славяне, якія першапачаткова пражывалі на тэрыторыі Дняпра (і адтуль жа, маўляў, «выйшлі» рускія). Гэтая канцэпцыя дазваляла царызму прадставіць беларусаў як «малодшы» і «першапачаткова роднасны» рускім этнас, а яго фактычную непадобнасьць з рускімі царызм тлумачыў, як вынік «палянізацыі». На самой справе мы бачым, што беларусы ў сваім этнічным і культурным зьмесьце не гэтулькі падобныя на палякаў, колькі на мазураў ды лужыцкіх сэрбаў і іншых славянаў і заходніх балтаў Палабья. Што й ня дзіўна, бо беларусы паўсталі зусім ня на «высьпе ўсходніх славянаў» - «Славянскім Трохкутніку», як гэта недарэчна малююць расейскія гісторыкі, а былі адкрытыя для магутнага ўплыву з боку Палабья - якое (зірніце на мапу) у шмат разоў геаграфічна бліжэй да Цэнтральнае й Заходняе Беларусі, чым вельмі ад яе далекія Кіеў ды Масква.

Арцём Дзянікін, па матэрыялах аналітычнай газэты «Сакрэтныя дасьледаваньні» 

No comments:

Post a Comment

Папулярныя артыкулы