Прафэсар Гістарычнага факультэту Віленскага унівэрсытэту Альфрэдас
Бумблаўскас сцьвярджае, што
пакуль у Летуве
вядуць дыскусіі аб
больш шырокім выкарыстаньні гістарычнага сьцягу
з выяваю Віціс
(Пагоня), гэты знак
можа вярнуць Беларусь,
рэжым якой ўсё
больш паварочваецца ў
бок спадчыны Вялікага
Княства Літоўскага.
«Вядома», - так гісторык адказаў
на пытаньне BNS
аб тым, ці
можа неўзабаве на
гербе Беларусі зьявіцца
Віціс.
«Ёсьць беларусы,
якія лічаць, што
Летува доўга няўдзячна
паводзіла сябе ў
дачыненьні да беларусаў. Некаторыя
зь іх, нават
сябры Летувы, пакідаюць
за бортам нашых
аўтараў, акадэмікаў. Яны
лічуць, што летувісы
паслалі супраць беларусаў
акадэмікаў, каб прынізіць
Беларусь, паколькі
роля беларусаў у
ВКЛ была больш
значнай, чым малююць
летувісы»,
- сказаў гісторык.
Па
словах Бумблаўскаса, трэба
прызнаць, што роля
беларусаў у нас
недастаткова ацэненая -
па словах гісторыка, «летувісы глядзяць
на гісторыю ВКЛ
адным, а не
двума вачыма», забываючы, дарэчы,
што «палова Вільні
была беларускай».
Зь іншага
боку, па словах
Бумблаўскаса, «Беларусь перагібае
палку ў іншы
бок», гісторыяй Летувы
называе толькі гісторыю
Жамойці.
«Уявіце сабе,
калі як-небудзь Беларуская Рада
зьбярэцца й абвесьціць, што
яны не Беларусь,
а Літва.
І што б
Летува рабіла? І
што будуць рабіць
тыя, якія супраць
Віцісу ў ВКЛ?
Уявіце - беларусы
назавуць сябе Літвою
і скажуць -
а вы скралі
нашае імя», - разважаў
Бумблаўскас.
"Многія абураюцца, навошта
патрэбны гістарычны сьцяг,
ён бо чырвоны.
Зь іншага боку,
як яшчэ паказаць
сувязь з ВКЛ?
Калі абураемся гэтым,
то абураемся і
ВКЛ, так?", -
сказаў вучоны.
Пагоня як
нацыянальны герб Беларусі
быў скасаваны рэферэндумам 1995
году, які ініцыяваў
Аляксандр Лукашэнка, калі
прыйшоў да ўлады.
Аднак у апошні
час рэжым
Лукашэнкі мяняе сваё
стаўленьне да ВКЛ,
сказаў Бумблаўскас.
«Я б
сказаў, што 4
зь 5 гісторыкаў перакананыя, што
ВКЛ - беларуская дзяржава.
Доўга здавалася, што
Лукашэнка гэта прыпыняе.
Але цяпер гэтая
канцэпцыя прадстаўлена і
ў афіцыёзных газэтах Беларусі. Гэткія
ёсьць тэндэнцыі. Лукашэнка
ж усё можа,
калі яму трэба,
ён можа ўзброіцца
гэтай канцэпцыяй», - сказаў
Бумблаўскас.
У
XIV стагодзьдзі ў часы
праўленьня князя Альгерда
ВКЛ пашырылася да
Чорнага мору. Літва
ахоплівала этнічныя паганскія
землі летувісаў і
праваслаўныя землі стараросаў. На
гэтых землях з
часам сфармаваўся асобны
ад маскоўскіх рускіх
народ, які даў
пачатак цяперашнім беларусам
і ўкраінцам *(Думка аўтара артыкулу, прым.). Акрамя
таго, на заваяваных землях
літоўцы знайшлі пісьменнасьць, якой
у іх не
было і ў
ВКЛ сталі выкарыстоўваць яе.*
У
цяперашнім часе гістарычны сьцяг
6 ліпеня ў
Дзень каранацыі Міндоўга
і 15 ліпеня
ў Дзень Грунвальдскае бітвы
ўздымаюць над Палацам
кіраўнікоў у Вільне,
на Троцкім замку
і ў скверы
Ваеннага музэю ў
Коўне.
Прататып гістарычнага сьцягу
з Пагоняй -
сьцяг, які ў
1410 годзе войска
ВКЛ выкарыстоўвала падчас
Грунвальдскае бітвы.
No comments:
Post a Comment