. .



Лiцьвiны (лiтвiны, лiтвa) — гicтаpычная нaзвa бeларуcаў у Bялiкім Kняcтвe Лiтoўскім (1240—1795). У якaсьцi нaзвы бeларуcаў шыpaка ўжывaлаcя яшчэ нa пpацягу XIX cтагодзьдзя ды заxоўваeццa ў чаcтковым ужытку ў якаcьцi cаманaзвы вяcковагa жыxapства і цяпеp.




(http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Ліцьвіны)




2/26/12

ПЕРАДГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСАЎ



Генадзь Семянчук
            Яшчэ   ў   60-х   гадох   мінулага   стагодзьдзя   расейскі   архэёляг   Валянцін   Сядоў   выступіў   з   арыгінальнай   і   даволі   сьмелай   канцэпцыяй   паходжаньня   беларусаў   у   выніку   славяна-балцкага   сымбіёзу   ў   другой   палове   І   тысячагодзьдзя   н.э.   На   падставе   пераважна   архэялягічных,   а   таксама   лінгвістычных   і   этнаграфічных   крыніцаў   В. Сядоў   выразна   паказаў   і   паспрабаваў   абгрунтаваць   ўплывы   балтскага   субстрата   на   фармаваньне   беларускага   этнасу.   Першапачаткова   канцэпцыя   В. Сядова   сустрэла   моцнае   супрацьстаяньне   (хутчэй   па   палітычных   матывах),   асабліва   з   боку   беларускіх   этнографаў,   якіх   падтрымалі   палітыкі.   Рашэньнем   ЦК   КПБ   у   1973   г.   Была   адмененая   нават   навуковая   канфэрэнцыя   па   праблемах   этнагенэзу   беларусаў.

            Праз   40   гадоў   прафэсар   Сядоў   зноў   вярнуўся   да   тэмы   паходжаньня   і   пачатковай   гісторыі   беларускага   этнасу.   Цікава,   чым   выкліканая   такая   ўвага   пасьля   доўга   перапынку?   Магчыма,   гэта   ёсьць   адказ   расейскага   навукоўцы   сваім   беларускім   калегам   на   іх   новыя   працы   -   В. Бандарчыку,   М. Піліпенке,   А. Рогалеву   –   заўважым,   што   ўсе   яны   ідэялягічна   блізкія   да   “западнарусізму”.   Але   артыкул   В. Сядова   больш   нагадвае   напамін   пра   існаваньне   даволі   сур’ёзнай   навуковай   канцэпцыі.   Праўда,   беларускія   навукоўцы   самі   вінаватыя   –   за   апошнія   дзесяцігодзьдзі   мы   ня   здолелі   нават   распачаць   уласнай   дыскусіі   аб   сваіх   каранях.   Дзве   кампрамісныя   кнігі   М. Піліпенкі   і   А. Рогалева,   артыкул   археоляга   Аляксандра   Мядзьведзева   ды   палітызаваны   артыкул   этнографа   Васіля   Бандарчыка   ня   вырашаюць   праблемы.   Складаецца   адчуваньне,   што   адну   частку   беларускіх   дасьледчыкаў   (пераважна   архэёлягаў)   задавальняе   цалкам   канцэпцыя   В. Сядова   аб   генэзісе   беларусаў   у   выніку   славяна-балцкага   сымбіёзу,   а   іншую   (пераважна   этнографаў)   задавальняе   канцэпцыя   паходжаньня   беларусаў   (як   і   расейцаў,   як   і   ўкраінцаў)   “са   старажытнарускай   калыскі”.
            Па   прачытаньні   апошняга   артыкулу   В. Сядова   ўзьнікла   шэраг   прынцыповых   пытаньняў,   якія   магчыма   падштурхнуць   аўтара   рэцэнзіі   ды   іншых   да   больш   сур’ёзных   дасьледаваньняў   па   праблемах   этнагенэзу   беларусаў.   Нагадаю   галоўныя   пастулаты   “балцкай   канцепцыі   паходжаньня   беларусаў”.   Адзначым,   што   ў   асноўных   сваіх   момантах   яна   не   зьмянілася   з   часу   ўзьнікненьня.   Тыя   новыя   моманты,   якія   ўводзіць   расейскі   навуковец   да   сваёй   канцепцыі   намі   будуць   адзначаныя.
            Валянцін   Сядоў   -   яскравы   прадстаўнік   міграцыйнага   накірунку   ў   сучаснай   архэялёгіі   па   пытаньнях   этнагенэзу   ўсходніх   славянаў,   чытай   плямёнаў,   пералічаных   у   недатаванай   частцы   “Аповесьці   мінулых   гадоў”   –   крывічоў,   дрыгавічоў,   валынянаў,   славенаў,   вяцічаў,   радзімічаў   ды   інш.   Гэта   азначае,   што   этнагенэтычныя   працэсы   на   тэрыторыі   сучасных   Беларусі,   Украіны   й   эўрапейскай   часткі   Расеі   былі   шчыльна   зьвязаныя   зь   перасяленьнямі   больш   разьвітых   этнасаў   і   культураў.   Натуральна,   што   перавага   была   за   перасяленцамі,   інакш   губляецца   сэнс   міграцыі.  

            Храналягічна,   паводле   Валянціна   Сядова,   доўгі   працэс   фармаваньня   сучасных   беларусаў   пачынаецца   зь   перыяду   вялікага   перасяленьня   народаў.   У   канцы   IV-V   стст.   у   лясной   зоне   Ўсходнеэўрапейскае   раўніны   расьсяляецца   значная   колькасьць   новага   насельнцітва   пераважна   з   Цэнтральнай   Эўропы,   якое   зьмяшаліся   зь   мясцовым   насельніцтвам.   Абшары   сучаснай   Беларусі   да   сяр.   І   тыс . н.э.   былі   заселеныя   неславянскім   насельніцтвам,   называным   зь   сяр.   ХІХ   ст.   навукоўцамі   “балтамі”.   Да   «балтаў”   В. Сядоў   адносіць:   культуру   штрыхаванае   керамікі   (прамыя   нашчадкі   літоўцаў   і   латышоў);   культуру   заходнебалтскіх   курганаў   (продкі   прусаў,   яцьвягаў,   галіндаў,   куршаў);   днепра-дзьвінская,   юхноўская   й   верхняокская   культуры,   якія   цалкам   растварыліся   ва   ўсходнеславянскім   этнасе;   балтскай   зьяўляецца   і   мілаградская   культура;   этнічная   атрыбуцыя   зарубінецкай   культуры   дыскусійная.   Зарубінецкія   плямёны,   на думку   В. Сядова,   належалі   перэфірыйнаму   балцкаму   дыялекту,   блізкаму   да   говарак   заходніх   балтаў,   і   яна   займала   прамежкавае   становішча   паміж   балтамі   й  славянамі.   Балцкая   атрыбуцыя   старажытнасьцяў   раньняга   жалезнага   часу   усталёўваецца   ў   першую   чаргу   архэялягічнымі   мэтадамі   –   эвалюцыйная   пераемнасьць   матэрыяльнай   культуры   й   пахавальнага   абраду   паміж   імі   і   дакладна   славянскімі   культурамі   раньняга   сяряэднявечча   адсутнічае,   а   моўная   прыналежнасьць   да   балтаў   падцьвярджаецца   балтскай   гідраніміяй.  
            Абарыгеннае   насельніцтва   не   пакінула   сваіх   месцаў.   На   новых   месцах   пражываньня   сярэдняэўрапейцы   (“середнеевропейское   население»   па   вызначэньню   В. Сядова)   у   кантакце   зь   мясцовым   насельніцтвам   ствараюць   новыя   культуры,   якія   генэтычна   не   зьвязаныя   са   старажытнасьцямі   раньняга   жалезнага   часу.   У   гэтым   месцы   адзначым   першую   навацыю   В. Сядова   да   ўласнае   канцэпцыі.   На   думку   расейскага   дасьледчыка   “среднеевропейское   население”   было   поліэтнічным   і   складалася   са   славянаў,   пруса-яцьвягаў,   лета-літоўцаў   і   германцаў,   аднак   з   дамінуючым   становішчам   славянаў,   аб   чым   сьведчаць   далейшыя   падзеі   (вынікі   этнагенэтычных   працэсаў).   Такім   чынам   terminus   ad   quem   першага   зьяўленьня   славянаў   на   беларускіх   землях   вызначаецца   канцом   IV-V   стст.,   а   не   трэцяя   чвэрць   І   тыс.   н.э.,   як   было   раней   ў   В. Сядова.   У   гэтым   месцы   паўстае   і   першае   пытаньне   да   В. Сядова:   калі   сярод   перасяленцаў   былі   лета-літоўцы   й   прусы-яцьвягі,   дык   зь   якога   сярэдняэўрапейскага   рэгіёну   яны   перасяліліся,   бо   як   адзначалася   ім   вышэй   на   тэрыторыі   сучаснай   Беларусі   і   суседніх   землях   ўжо   пражывалі   продкі   літоўцаў,   латышоў   і   яцьвягаў.   І   каго   тады   асімілявала   “сярэдняэўрапейскае   насельніцтва”   –   мясцовых   лета-літоўцаў   альбо   прышлых?
            У   кожным   выпадку   вынікам   міграцыяў   і   зьмешваньня   на   беларускіх   землях   складваецца   Тушэмлянская   культура   (IV-VII   стст.   н.э.),   якая мела   мецісны   славяна-балцкі   характар,   у   межах   якой,   не   выключана,   што   існавала   двумоўе.   Чарговае   прынцыповае   зьмяненьне   В. Сядова   ва   ўласнай   канцэпцыі.   Раней   дадзеная   культура   ім   характарызавался   адназначна   як   балцкая.   Цяпер   толькі   на   падставе   жаночых   упрыгожваньняў   (браслетападобныя   скроневыя   кольцы)   В. Сядоў   робіць   яе   біэтнічнай,   пры   гэтым   другім   кампанентам   у   яе   стварэньні   было   таямнічае   поліэтнічнае   “среднеевропейское   население».
            Прызнаньне   наяўнасці   славянаў   ў   “тушэмлінска-банцараўскай   культуры”   зьяўляецца   даволі   пэрспэктыўным   накірункам   будучых   дасьледаваньняў   для   беларускіх   навукоўцаў.   Толькі   нагадаем,   што   думку   аб   прыналежнасьці   славянаў   да   гэтае   культуры   яшчэ   ў   канцы   70-х   -   пачатку   80-х   гадоў   ХХ   ст.   выказаў   і   абгрунтаваў   беларускі   архэёляг   Г. Штыхаў.   І   яшчэ,   В. Сядоў   у   ранейшых   сваіх   працах   называў   дадзеную   архэялягічную   культуру   “помнікі   тыпу   Тушэмлі-Банцараўшчыны-Калочына”,   “культура   тыпу   Тушэмлі-Банцараўшчыны”.   Апошнім   часам,   без   усялякіх   тлумачэньняў   расійскі   дасьледчык   адкінуў   частку   “банцараўшчына”   і   паўсюль   распаўсюджвае   толькі   назву   “тушэмлянская”.   Хаця   агульнавядома,   што   першым   помнікам   з   матэрыяламі   дадзенай   архэялягічнай   культуры   было   гарадзішча   Банцараўшчына   пад   Менскам,   дасьледванае   ў   1926-1927   гг.   С. Дубінскім   і   якое   дало   назву   новай   культуры.   Пазьней,   у   сярэдзіне   50-х   гг.   ХХ ст.   падобныя   помнікі   былі   дасьледваны   П. Трацьяковым   і   Я.Шмідтам   на   Смаленшчыне,   у   прыватнасьці   гарадзішча   Тушэмля.   Ліквідацыя   В. Сядовым   ў   назве   архэялягічнае   культуры   сярэдзіны   І   тыс.   н.э.   тэрміна   “банцараўшчына”   на   нашую   думку   ёсьць   не   зусім   карэктным.   Пры   гэтым   ім   не   ўлічваюцца   погляды,   што   “банцараўская”   і   “тушэмлянская”   альбо   асобныя   архэялягічныя   культуры,   якія   адрозьніваюцца   паходжаньнем   і   рысамі   матэрыяльнае   культуры,   альбо   прадстаўляюць   толькі   лякальныя   варыянты   адзінай   культурнае   супольнасьці.    
            Прапанаваная   В. Сядовым   “тушэмлінска-банцараўская”   славяна-балцкая   аснова   фармаваньня   беларускага   этнасу,   мае   важнае   значэньне   для   вызначэньня   гістарычных   межаў   арэяла   фармаваньня   й   пражываньня   беларускага   народу.   Аналіз   мапы   распаўсюджваньня   дадзенае   архэялягічнае   культуры,   прадстаўленай   маскоўскім   дасьледчыкам   і   яе   параўнаньне   з   мапаю   “Расьсяленьня   беларускага   племяні”   Яўхіма   Карскага,   складзенай   ў   пачатку   ХХ   ст.   паказваюць   аб   значным   супадзеньні,   асабліва   ва   ўсходняй   частцы,   на   тэрыторыі   сучаснае   Смаленшчыны.   Вялікая   зона   славяна-балцкіх   этнічных,   культурных   ды   антрапалягічных   кантактаў   ад   Смаленшчыны   на   ўсходзе   да   Падляшша   на   захадзе,   ад   Віленшчыны   на   поўначы   да   Прыпяцкага   Палесься   –   мусіць   лічыцца   прарадзімай   беларусаў.   І   тое,   што   яна   зьменьшылася   амаль   ў   два   разы,   гэта   ўжо   ёсьць   вынік   зьнешняй   палітыкі   Расейскай   імпэрыі,   Савецкага   Саюзу   ды   Польшчы.
            Далей,   паводле   В. Сядова,   у   VIII   ст.   у   Смаленскім   Падняпроўі   й  Полацкім   Падзьвіньні   назіраецца   новы   прыліў   славянскага   насельніцтва   з   арэала   пскоўскіх   доўгіх   курганоў,   у   выніку   зьмешваньня   чарговых   перасяленцаў   зь   мясцовым   насельніцтвам   стварылася   культура   Смаленска-полацкіх   доўгіх   курганоў,   носьбітаў   якой   ён   лічыць   летапіснае   усходнеславянскае   племя   крывічоў.   З   дадзеным   сцьвярджэньнем   нельга   не   пагадзіцца.   Толькі   застаецца   незразумелым   у   разважаньнях   дасьледчыка,   кім   было   мясцовае   насельніцтва   –   балцкім,   альбо   славяна-балцкім,   і   якую   ролю   яно   адыграла   ў   этнагенэтычных   працэсах.   І   як   апынулася   даволі   значная   частка   славянскага   насельніцтва   на   поўначы   ад   Смаленскага   Падняпроўя   й   Полацкага   Падзьвіньня?
            На   паўднёвых   і   паўднёва   заходніх   беларускіх   землях   па   В. Сядову   адбываліся   падобныя   працэсы.   У   V-VI   ст.   славяне   другой   дыялектычнай   групы,   якія   характарызуюцца   пражска-карчакскай   архэялягічнай   культурай,   засяляюць   правабярэжныя   землі   Сярэдняга   Падняпроўя,   дзе   да   ІХ   ст.   складваюцца   –   валыняне,   драўляне,   паляне,   дрыгавічы.   Зь   іх   дрыгавічы  й   валыняне   ў   ІХ-ХІ   ст.   актыўна   прасочваюцца   на   поўнач   ў   балцкае   асяродзе.   Дрыгавічы   засяляюць   вобласьці   левых   прытокаў   Прыпяці   і   ў   басэйне   Сьвіслачы   сустракаюцца   з   крывічамі.   Валыняне   асвойваюць   Сярэдняе   Пабужжа   (куды   пранікаюць   і   дрыгавічы)   дасягаюць   Паўднёвых   раёнаў   Панямоньня.   У   той   жа   час   славяне   з   поўдня   падымаюцца   па   Дняпру,   а   басэйн   Сожа   засяляюць   радзімічы.   Чарговыя   пытаньні   да   прафесара   В. Сядова:   адкуль   адбываецца   перасяленьне   носьбітаў   пражска-карчакскае   культуры?   Чаму   са   спазьненьнем   на   стагодзьдзе   адбываецца   прасочваньне   часткі   усходнеславянскіх   плямёнаў   на   поўнач   ад   Прыпяці?   Кім   былі   балты,   ў   асяродзі   якіх   расьсялялісь   дрыгавічы  ды   валыняне?   Ці   адбываліся   славянскія   міграцыі   на   захад   па   Бугу,   на   тэрыторыю   сучаснага   Падляшша,   і   якія   этнагенэтычныя   працэсы   адбываліся   там?   Бо   вядома,   што   на   Падляшы   спакон   вякоў   жывуць   беларусы.
            В. Сядоў   правільна   адзначае,   што   абаріыгеннае   балцкае   насельніцтва   пры   міграцыях   славянаў   у   асноўнай   масе   не   пакідала   сваіх   месцаў.   Узаемаадносіны   паміж   славянамі   й   балтамі   былі   мірныя,   узроўні   гаспадаркі,   культуры   й   сацыяльных   адносінаў   мала   адрозьніваліся.   У   выніку   на   будучай   этнаграфічнай   тэрыторыі   беларусаў   складваецца   балта-славянскі   сымбіёз.   Гэтаму   спрыяла   тое,   што   славяне   й   балты   маглі   на   побытовым   узроўні   моўна   разумецца   адзін   з   адным.   Безумоўна,   часткі   крывічоў,   дрыгавічоў   і   радзімічаў,   якія   засялялі   старажытны   балцкі   арэал   і   наступную   тэрыторыю   фарміраваньня   беларусаў,   прынялі   ўдзел   у   генэзысе   апошніх.   Уплывамі   розных   славянскіх   плыняў   і   розных   субстратаў,   на   думку   маскоўскага   дасьледчыка,   можна   растлумачыць   утварэньне   2   галоўных   групаў   гаворак   у   беларускай   мове   –   паўночна-беларускай   ды  паўднёва-беларускай.   Паўднёвабеларуская   дыялектная   зона   тэрытарыяльна   адпавядае   частцы   арэала   культуры   штрыхаванай   керамікі,   закранутага   славянскім   расьсяленьнем.   Дняпроўскія   балты   сталі   асновай   паўночнабеларускай   дыялектнай   зоны.
            Па   меркаваньню   В. Сядова   першапачаткова   асіміляцыйныя   працэсы   былі   слабымі,   аднак   са   стварэньнем   у   ІХ   -   Х   стст.   на   тэрыторыі   Ўсходне-Эўрапейскай   раўніны   магутнай   Стражытнарускай   дзяржавы,   зьяўленьнем   гарадоў   і   старажытнарускай   культуры,   яны   неверагодна   актываваліся.   Менавіта   гэта   было   рашаючым   ў   завяршэньні   “процеса   славянизации   балтов».  
            Да   гэтага   месца,   нягледзячы   на   шэраг   пытаньняў   і   заўвагаў,   канцэпцыя   В. Сядова   ў   рэцэнзуемым   артыкуле   мае   навуковы   характар,   аргумэнтацыя   абапіраецца   на   архэялягічных   і   лінгвістычных   матэрыялах.   Аднак   наступныя   палажэньні   выклікаюць   сумнівы,   асабліва   абсалютызацыя   так   званай   “старажытнарускайрускай   дзяржавы”   і   “старажытнарускай   народнасьці”.   Гэтыя   зьявы   В. Сядоў   лічыць   бяспрэчнымі   й   натуральна   існуючымі.   Старажытнаруская   народнасьць   і   старажытнаруская   дзяржава   склаліся,   паводле   расейскага   навукоўцы,   ўжо   ў   ІХ-Х   стст.   і   існавалі   да   сярэдзіны   ХІІІ   стст.   Кожнай   зь   іх   ён   прысьвяціў   па   асобнай   кніжцы.   Паміж   гісторыяй   і   культураю   беларускага   народу   й   насельніцтвам   Старажытнай   Русі,   як   лічыць   В. Сядоў,   існуе   непарыўная   сувязь.   Толькі   апошнім   часам   зьвяртаецца   ўвага   на   тое,   што   “старажытнарускай   народнасьці”   увогуле   не   існавала,   яна   прыдуманая   савецкімі   гісторыкамі   ў   кабінэтах,   каб   абгрунтаваць   сталінскую   нацыянальную   палітыку   ў   межах   Савецкага   Саюзу.   Таму   зразумела,   што   В. Сядоў   выступае   супроць   канцэпцыі,   што   беларуская   мова   й   этнас   сфармаваліся   ў   выніку   ўключэньня   «заходняй   частцы   старажытнарускіх   зямель»   ў   склад   ВКЛ   і   супроць   меркаваньня,   што   кансалідацыя   часткі   ўсходнеславянскіх   плямёнаў   ў   беларускую   народнасьць   абумоўлена   ўваходжаньнем   заходніх   абласьцёў   Русі   ў   склад   Літоўскае   дзяржавы.   Менавіта   падобны   погляд   распаўсюджаны   з   часоў   Яўхіма   Карскага   ў   савецкай   і   сучаснай   беларускай   этналягічнай   і   гістарычнай   навуках.   
            Адкінуўшы   пустыя   словы   пра   мітычную   “старажытнарускую   народнасьць”,   меркаваньні   В. Сядова   шмат   у   чым   маюць   сэнс.   Прызнаючы,   што   асаблівасьці   беларускае   мовы   ўпершыню   выяўляюцца   ў   Дагаварной   грамаце   Смаленска   з   Рыгаю   ды   Готландам   1229   г.,   гэта   значыць,   да   ўваходжаньня   сучасных   беларускіх   земляў   у   склад   Вялікага   Княства   Літоўскага,   ён   як   бы   канстатуе   аб   больш   раньняй   сваеасаблівасьці   беларускага   народу   ад   пачаткаў   яго   фармаваньня.   Для   нас   важна   таксама,   што   В. Сядоў   гэтымі   й   наступнымі   словамі   дае   падставы   бачыць   беларускасьць   Смаленску   ад   самага   пачатку   яго   існаваньня.   “Следует   решительно   отказаться   от   мысли,   что   оформление   днепро-двинско-неманского   славянства   в   отдельную   этноязыковую   общность   обусловлено   включением   его   территорий   в   состав   этого   государства   (Вялікага   Княства   Літоўскага   –   Г.С.)...   Археологические   данные   дают   все   основания   считать,   что   особенности,   свойственные   белорусскому   языку,   стали   зарождаться   в   днепро-двинско-неманском   ареале   в   условиях   славяно-балтского   симбиоза.   В   период   древнерусской   государственности   носителями   этих   диалектных   явлений,   нужно   полагать,   было   сельское   население.   В   городах,   в   особенности   в   таких   крупных,   как   Полоцк,   Смоленск,   Минск,   Гродно,   население   которых   в   большей   степени   было   затронуто   древнерусской   культурной   и   языковой   интеграцией,   эти   диалектные   особенности   проявились,   видимо   весьма   и   весьма   слабо».   (с. 48).
            А   далей   ідзе   характэрная   для   расейскае   гістарычнае   навукі   інтэнцыя,   аб   адрыве,   у   выніку   захопа   Літвой,   ў   другой   палове   13-15   ст.   жыхароў   “заходнерускіх   зямель”   ад   іншых   абласьцёў   Русі,   што   прывяло   да   палітычнай,   эканамічнай   і   культурнай   ізаляцыі.   Па   словах   В. Сядова   наступае   цёмны   перыяд.   “Жизнь   в   городах   западнорусских   земель   на   первых   порах   хиреет,   часть   их   вообще   прекратила   существование.   Высокоразвитая   древнерусская   культура   в   пределах   Литовского   государства   прекратила   свое   развитие.   Постепенно   восстанавливаемая   городская   жизнь   была   уже   не   общерусской,   а   ориентировалась   на   Литву.   Теперь   множество   элементов   отличало   её   от   культуры   Новгорода   Великого   и   Северо-Восточной   Руси   и   эти   различия   со   временем   усиливались.»   (с.48-49).   У   гэтым   месцы   варта   нагадаць   шэраг   прац   расейскіх   гісторыкаў   (А. Дварнічэнка,   М. Кром,   Ст. Думін),   а   таксама   працы   літоўскіх,   польскіх,   украінскіх   і   беларускіх   дасьледчыкаў   па   праблемах   утварэньня   ВКЛ   і   значнай   ролі   рускага   элемэнту   ў   яго   гісторыі,   аб   узроўні   матэрыяльнай   і   духоўнай   культуры   насельнітцва   беларускіх   земляў   у   гэты   перыяд.   Высновы   ды  матэрыялы   з   гэтых   працаў   даюць   нам   падставы   для   больш   аптымістычных   высноваў.   Праўда,   В. Сядоў   адзначае:   “В   условиях   изоляции   западнорусского   населения   его   диалектные   особенности,   порожденные   славяно-балтским   симбиозом,   стали   развиваться.   Историческая   специфика   западнорусского   ареала   создала   предпосылки   и   для   зарождения   новых   региональных   инноваций   в   фонетике   и   грамматике,   для   распространения   балтских   лексем.   Началось   самостоятельное   языковое   развитие   днепро-двинско-неманского   славянства,   приведшее   к   становлению   отдельного   восточнославянского   языка».   (с. 49).
            На   заканчэньні   рэцэнзіі   мы   мусім   канстатаваць,   што   “балцкая”   канцэпцыя   паходжаньня   беларусаў   выдатнага   расейскага   даьледчыка   Валянціна   Васіллевіча   Сядова   на   сёняшні   дзень   зьяўляецца   адзінай   добра   абгрунтаванай   і   лягічна   прадуманай.   Яна   разглядае   фармаваньне   беларускага   этнасу   на   працягу   амаль   1000   год   –   ад   5   ст.   да   16   ст.   Пытаньні,   якія   ўзьніклі   ў   рэцэнзіі,   хутчэй   акрэсліваюць   прастору   новых,   больш   глыбокіх   навуковых   пошукаў,   асабліва   ў   асяродзьдзі   беларускіх   дасьледчыкаў.   Найбольш   спрэчнай   тэзай   канцэпцыі   В. Сядова,   на   нашую   думку,   неабходна   лічыць   штучнае   ўвядзеньне   ў   этнагенэтычныя   працэсы   так   званай   “старажытнарускай   народнасьці”,   бо   яе   існаваньне   не   даказана.   Таксама,   як   цяжка   пагадзіцца   з   малой   роляй   Вялікага   Княства   Літоўскага   ў   фармаваньні   беларускага   народу.

No comments:

Post a Comment

Папулярныя артыкулы