. .



Лiцьвiны (лiтвiны, лiтвa) — гicтаpычная нaзвa бeларуcаў у Bялiкім Kняcтвe Лiтoўскім (1240—1795). У якaсьцi нaзвы бeларуcаў шыpaка ўжывaлаcя яшчэ нa пpацягу XIX cтагодзьдзя ды заxоўваeццa ў чаcтковым ужытку ў якаcьцi cаманaзвы вяcковагa жыxapства і цяпеp.




(http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Ліцьвіны)




5/25/13

Аповяд М. Стрыйкоўскага пра заваёву літоўскім князем Гедымінам Кіева


[Перакладзена па: Kronika Macieia Stryikowskiego niegdyś v Krolewcu drukowana teraz znowu z przydaniem historyi panstwa Rossyiskiego przedrukowana / / Zbiór dzieiopisow Polskich we czterech tomach zawarty. - W Warszawie, 1766. - T. 2. - C. 349-351.]



   ...Потым, года 1320 [Гедымін], аб'яднаўшы усіх баяраў сваіх Жамойцкіх, Літоўскіх, Полацкіх і Наўгародскіх, сабраўшы вялікае войска, і неўзабаве пасля Вялікадня, што з'яўляецца часам для вайны найбольш прыдатным ... выступіў з Берасця супраць князя Станіслава Кіеўскага, які ад продкаў адзін манархам, ці адзінадзяржаўцам Рускім у той час, як цяпер Маскоўскім, пісаўся. А прайшоўшы спакойна Луцк ды Валынскія землі, сабе падданыя, прыбыў спачатку пад Оўруш, замак князя Станіслава, якога з цяжкасцю атрымаўшы, Літвой насяліў, потым Жытомір, дзе знаходзілася шмат шляхты Кіеўскай, абклаў, і яго таксама (моцным штурмам, Русакоў, што абараняліся , выбіўшы) шляхам здачы атрымаў. А староства і рыцараў рускіх адправіўвшы, літоўцаў сваіх у замку і ў горадзе для абароны паставіў. Сягнуў потым далей у Кіеўскія валоданьні, рабуючы і спальваючы ўсё, што траплялася [на вочы]. Тое убачыўшы, Станіслаў, князь Кіеўскі, задумаў ґвалт ґвалтам адбіць, і Літву, не чакаючы іх у Кіеве зброяй, як старажытных падданых сваіх, спыніць. Князі іншыя Рускія і Северскія таксама, паколькі суседзкае становішча пагаршалася, з'ядналіся супраць Літвы, і так князь Пераяслаўскі Олга, і князь Луцкі Леў, Літвой выгнаныя, Раман Бранскі, з рыцарствам і з войскам, якое маглі ў той час склікаць, прыйшлі на выратаваньне ў Станіслава, князя Кіеўскага, які лагерам стаяў на Перно ракой у шасці мілях ад Кіева, злучыўшы агульныя сілы свае ў адно вялікае войска, і дапамогу ад татараў маючы, сталі прагатаваныя, пачуўшы, што Гедымін з літоўцамі ад Жытоміра смела і хутка супраць іх выступіў.
   І так Гедымін, маючы вестку ад шпігаў аб становішчы і трываласці войска Рускага, увогуле ў шчасці і ў якасці рыцарства свайго не сумняваўся. І шчаслівую прыгоду, што неўзабаве перад тым была, і нядаўнюю перамогу над крыжакамі і Ўладзімірскім князем, і Львом Луцкім на памяць літоўскім і жамойцкім войскам нагадваючы, будаваў іх у рады, першых з дзідамі, з лукамі другіх, іншых з прашчамі паміж вершнікамі для скасаваньня варожых шэрагаў і дапаможныя войскі замінаючы, з той сілай вялізарнай неадкладна пайшоў на войскі Рускія над ракой Ирпень, які ляжыць у роўным полі. Там насупраць князь Станіслаў Кіеўскі з войскам сваім, і з татарскай падмогай на Літву напаў, Раман жа Бранскі, а з ім Леў, князь Луцкі, і Олга Пераяслаўскі лёгка па ім на дапамогу наступалі. Літва і Жмудзь першы паспешлівы напад кіяўлян смела і стойка грудзьмі вытрымалі, спачатку стральбой з лукаў і з кушаў 1013, затым влосянямы, шаблямі, булавамі з шумам сціснуліся, муж з мужам конь з канём, цесна сышліся, крык, крык, грукат адусюль ... моцныя сумнівы ў надзеі перамогі доўга была аднолькавымі для абодвух бакоў, аж напрыканцы Гедымін з шэрагамі аховы адлучыліся ад усяго войска свайго, у бок Русакоў з вялікі імпэтам напаў, калі іх шэрагі самкнёныя прарваў і змяшаў, калі вымушаныя былі ад бітвы спераду да бітвы з боку вярнуцца. Літва ж і жмудзь адзіна, спераду і па баках стоячы, на Русакоў, якія страцілі лад, яшчэ смялей наляцелі. Не мог іх раптоўнага нападу князь Станіслаў Кіеўскі вытрымаць, пачаў назад адступаць, Літва за ім наступала. Олга, ж князь Пераяслаўскі, Раман Бранскі і Леў Луцкі, князі, ня доўга на поле бітвы стаялі, бачачы, што кіяўляне з князем сваім адступаюць. Зрэшты, князь Леў Луцкі якім з Луцкага княства, з якога быў нядаўна выгнаны, смялей за іншых супраць літвы наступаў з Олгам Пераяслаўскім, але за сваю вялікую смеласць на поле бітвы пагрозаю для жыцця разлічыўся. У мешаніне бітвы абодвух забітыя. Што убачыўшы, князь Станіслаў Кіеўскі і Раман Бранскі зараз назад адправіліся. Рыцарства Кіеўскае а таксама і Бранскае, і Пераяслаўскае паважаных збітыя і ўцёкшыя, з князямі сваімі шляхетнымі раптоўнае сілы літоўскае не маглі вытрымаць, кожны па розных паліцах беглі, новыя лясы для нядобрай абароны выбралі. Літва іх з жмуддю уцякаючых да ночы (якая цемрай сваёй Русакоў ратавала) гналі, збіваючы, сякучы і бяручы ў палон. Раніцаю Гедымін, на працягу ночы ад працы адпачыўшы, трафеі зрываць з рускіх забітых загадаў якія паміж рыцарствам належна падзяліўшы, добра абдараваўшы, і параненых угледзеўшы, ў той жа дзень, не даючы адпачынку, Замак Кіеўскі - атрымаў яго няспыннымі штурмамі, абклаўшы, калі б даўжэй супраціў аказвалі, а ня здаліся б добраахвотна, сцертыя б былі з зямлі, і рознымі карамі пагражала б гэта. Зрэшты кіяўляне, якіх па нядаўняй паразе ў горадзе і ў замку з жонкамі і з дзецьмі, і маёмасцю шмат абложаныя, абараняліся доўга і мужна, спадзеючыся і чакаючы выратаваньня ад князя свайго Станіслава, які быў да Разані збег з прайгранай бітвы, з князем Раманам Бранскім, але бачачы сябе пакінутымі сваімі спадарамі, і ў надзеях падманутыя, па доўгіх перамовах вырашылі аднадушна здаць замак і горад. Наперадзе мітрапаліт, ўладара, архімандрыты, пратапоп з усім духавенствам несучы крыжы і харугвы працэсіяй выйшлі да Гедыміна, а за ім спадары баяры, і ўсе Пасполицтва кіеўскае трымалася, удараючы ілбом і аддаючы сябе на ласку і пад уладу Гедыміна, вялікага князя Літоўскага. Там жа яму ўсё, а перш за ўсіх мітрапаліт, прысягу прынялі. Заехаў затым Гедымін з перамогай праз горад да замка Кіеўскага, прыняў таксама праз добраахвотнае адданне прыгарадкі іншыя кіеўскія Білагродэк, Слепаврот, Канеў і Чаркасы, атрымаў і Бранска Северскага і Пераяслава - замкаў сталічных князёў Рускіх, так што адной перамогай манархію Кіеўскую, Валынскую і Северскае княства, ажно да Пуціўля па Кіеве міль за шэсцьдзесят авалодаў, і да Літоўскае дзяржавы далучыў.
   А ў Кіеве на іншых прыгарадках прызначыў старэйшым намеснікам сваім Міндоўга, князя Гальшанскага, сына Гальшанскага, кроўнага свайго, які быў у рускую веру ахрышчаны, і панаваў над Кіевам да Уладзіміра Альгердавіча, князёў слуцкіх продка, з вялікіх князёў Луцку слаўную генеалогію вядучага, ад Холше, Віценя, Гедыміна і Альгерда і інш.
   А Станіслаў з роду старадаўніх князёў Рускіх, манархаў Кіеўскіх, што ад Рурыка, Трувор, Сіняуса, князёў варажскіх, таксама ад Ігара і Алега род свой вядуць, з якіх адбываецца род князёў Астрожскіх, будучы пераможаныі, выгнаным і выжатым з княства Кіеўскага Гедымінам , бег за дапамогаю да князя Разанскага, які адразу даў яму за жонку дачку сваю Вольгу, а паколькі нашчадкаў мужчынскага полу ня меў, даў яму ўсё княства Разанскае з дачкой у кіраваньне, улада на панаванне, будучы сам чалавекам старым.

No comments:

Post a Comment

Папулярныя артыкулы