. .



Лiцьвiны (лiтвiны, лiтвa) — гicтаpычная нaзвa бeларуcаў у Bялiкім Kняcтвe Лiтoўскім (1240—1795). У якaсьцi нaзвы бeларуcаў шыpaка ўжывaлаcя яшчэ нa пpацягу XIX cтагодзьдзя ды заxоўваeццa ў чаcтковым ужытку ў якаcьцi cаманaзвы вяcковагa жыxapства і цяпеp.




(http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Ліцьвіны)




Wednesday, March 19, 2014

Алесь Краўцэвіч: прысваенне дзеяў ВКЛ цэментуе сучасную летувіскую нацыю



    Сёлета адзначаецца 500-я гадавіна Аршанскай бітвы. З гэтай нагоды 23 снежня 2013 г. Сэйм Летувы абвясціў 2014-ы годам Аршанскай бітвы. Перамога ў ёй названая "гістарычнай", якая дазволіла абараніць "тэрытарыяльную цэласць Летувы" (Lietuvos teritorinis vientisumas).

У адпаведнай пастанове падкрэсліваецца, што Аршанская бітва нясе ў сабе важную гістарычнай сувяззь Летувы з Беларуссю і Ўкраінай, і гаворыцца пра шматнацыянальны склад войска ВКЛ (daugiatautė LDK kariuomenė). У сваю чаргу, у Беларусі падрыхтоўка да гэтага юбілею адбываецца толькі на ўзроўні грамадзянскай супольнасці. Наколькі важную ролю адыгрывае святкаванне такіх падзеяў на дзяржаўным узроўні і як гэта можа паўплываць на беларуска-летувіскія стасункі ў сфэры гісторыі? З такім пытаннем Belarusian Review звярнуўся да вядомага беларускага гісторыка Алеся Краўцэвіча.
Алесь Краўцэвіч: “Абвяшчэнне сэймам Летувы 2014 г. годам Аршанскай бітвы, з абгрунтаваннем, што тая бітва нібыта дазволіла абараніць “тэрытарыяльную цэласць Летувы” – унутраная справа сучаснай Летувы, дакладней, іх унутраная фантазія. Па-першае, Вялікае Княства Літоўскае, якое баранілася ў той бітве – далёка не тоеснае этнічнай Летуве; па-другое, удзел продкаў летувісаў у той бітве быў маргінальны, як і ўдзел іх ва ўсёй дзяржаве.
Што да тагачасных вояў-летувісаў, то вось, напрыклад, фрагмент з паслання караля і вялікага князя з 1535 г., які сведчыць пра абмежаванае іх выкарыстанне ў баявых дзеяннях: “… а баярам-шляхце Зямлі Жамойцкай ніякай цяжкасці ў тым не чыніць, бо яны людзі да таго непрыгодныя і каней малых маюць, а асабліва, мовы рускай добра не знаюць…”
Справа ў тым, што для невялікага народа летувісаў прыдуманая велічная гісторыя, у прыватнасці прысваенне дзеяў Вялікага Княства Літоўскага, з’яўляецца асновай дзяржаўнай ідэалогіі, якая цэментуе сучасную летувіскую нацыю. Летувіскія ідэолагі моцна трымаюцца за сваю фантазійную гісторыю і не збіраюцца нічога ў ёй змяняць. Абы на здароўе.
Іншая справа, як гэта ўспрымаецца навакольным светам. Пакуль беларусы не мелі дзяржаўнасці, то мусілі спажываць навязаную расейска-каланіяльную версію іх мінулага, маўляў, нядобрыя летувісы Беларусь акупавалі, а братэрская Масква вызваліла.
У незалежнай Беларусі паступова ўзмацняецца ўласная гістарыяграфія, у прыватнасці ўсведамленне ВКЛ як беларускай дзяржавы. Па меры яе развіцця, нашыя даследаванні становяцца вядомымі гісторыкам іншых краінаў і яны пачынаюць па-іншаму глядзець на нашае мінулае. Вось і ў заяве летувіскага сэйму гаворка пра гістарычную сувязь Летувы праз Аршанскую бітву з Беларуссю і Украінай.
Калі ж летувіскія гісторыкі надалей не захочуць наблізіць сваю ідэалагічную версію гісторыі ВКЛ да навуковай, то праз нейкі час іхняя фантазійная мінулая веліч станецца пасмешышчам для суседзяў.”
Гэты артыкул зьявіўся па-ангельску ў Belarusian Review, Vol. 26, No. 1.
© 2014 The_Point Journal/Belarusian Review







No comments:

Post a Comment