. .



Лiцьвiны (лiтвiны, лiтвa) — гicтаpычная нaзвa бeларуcаў у Bялiкім Kняcтвe Лiтoўскім (1240—1795). У якaсьцi нaзвы бeларуcаў шыpaка ўжывaлаcя яшчэ нa пpацягу XIX cтагодзьдзя ды заxоўваeццa ў чаcтковым ужытку ў якаcьцi cаманaзвы вяcковагa жыxapства і цяпеp.




(http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Ліцьвіны)




9/26/11

НАЗІРАНЬНІ ЗА ДЭМАКРАТЫЯЙ.


Карнэліюс Кадрыяну
(1899-1938)

            Тут я хацеў быў прадставіць колькі высноваў майго штодзённага досьведу так, каб гэта было зразумела кожнаму маладому патрыёту й працоўнаму. Мы жывем у абцугах, у вопратцы дэмакратыі. Я, такім чынам, цікую: а ці ж яны добрыя? Мы яшчэ ня ведаем, бо на ўласныя вочы яшчэ зблізку ня бачылі. Але адну рэч мы можам сказаць напэўна – бо ведаем, што частка найслаўнейшых цывілізаваных эўрапейскіх нацыяў адрынула гэтыя апранахі ды пайшла па новым шляху. Ці ж яны адрынулі іх, бо тыя былі добрыя? Дый іншыя нацыі таксама робяць усё магчымае, каб пазбавіцца ад іх і без таго пакрочыць новаю дарогаю. Чаму? Ці ж можа нас задавальняць тлумачэньне, што ўсе тыя нацыі зьнянацку й гуртам зьехалі з глузду?

            Такое тлумачэньне бессэнсоўнае. Натуральна ж тыя, што зьмянілі ці хочуць зьмяніць у сябе палітычны ляд, маюць свае на тое прычыны. Але чаму мы мусім зважаць на прычыны хоць каго іншага? Лепш давайце будзем зважаць на тыя прычыны, што змушаюць нас саміх адмовіцца ад вопраткі дэмакратыі. Калі ж мы ня маем аніякіх чыньнікаў дзеля адмаўленьня ад яе, калі яна нам падыходзіць – дык мы павінны тады пільнавацца яе, нават, калі ўся Эўропа будзе адмаўляць тую дэмакратыю.
            Аднак і для нас дэмакратыя не маніцца быць добрай таксама з наступных прычынаў.

            1.       Дэмакратыя разбурае адзінства нашага народу, падзяляючы яго на партыі, сутыкаючы яго міжсобку, і гэтак, разьяднаным, выстаўляе на разьдзіраньне зьяднанай сіле чужынскае ўлады ў цяжкі для нашага народу момант гісторыі. Адно гэты аргумэнт такі важкі для нашага існаваньня, што склаў бы дастатковую прычыну для нас, каб адмовіцца ад дэмакратыі на карысьць чаго іншага, што гарантавала б нашаму народу яго адзінства: а менавіта – на карысьць жыцьця, бо для нас сёньня адсутнасьць адзінства азначае сьмерць.
            2.       Дэмакратыя творыць зь мільёнаў чужынцаў нашых грамадзянаў, робячы іх роўнымі з намі й даючы ім роўныя правы ў дзяржаве. Роўнасьць? А на якой падставе?! Мы жылі тут тысячагодзямі; з плугам ды зброяй; з нашай працаю ды нашай крывёю. Чаму павінны мы ставаць роўнымі з тымі, хто жыве тут сама большае сто, дзесяць, пяць гадоў? Калі зважаць на мінуўшчыну, дык менавіта мы стварылі нашую дзяржаву. Калі ж глядзець у будучыню, то менавіта мы нясем поўную гістарычную адказнасць за існаваньне нашае дзяржавы, чужынцам жа ўсё гэта абыякава. Калі гісторыя спытаецца, ці ж ня будзе непавагаю да саміх сябе, з нашага боку адказаць ёй: гэта чужынцы вінаватыя перад табой, гісторыя, за зьнікненьне нашае дзяржавы? Выснова: чужынцы ня роўныя ў працы, ахвяраваньне й барацьбе, што стварылі нашую дзяржаву, ані ў адказнасці за яе будучыню. Роўнасьць? Старажытны прынцып кажа: роўнасьць – гэта няроўнае стаўленьне да няроўных рэчаў. На якой падставе чужынцы патрабуюць для сябе роўных адносінаў ды правоў, роўных з намі?
            3.       Дэмакратыя няздольная да непарыўнасьці ў намаганьнях. Падзеленая на партыі, што кіруюць з большага адзін, два ці тры гады, яна няздольная да задумваньня й выкананьня доўгатэрміновага пляну. Адна партыя касуе пляны й высілкі іншай. Што было спраектавана ды пабудавана аднымі, на працягу аднаго дня можа быць зруйнавана іншымі. У краіне, чый гістарычны момант палягае ў нацыянальнай разбудове, такая дэмакратычная перашкода складае пагрозу існаваньню й будучыні.
            4.       Дэмакратыя робіць немагчымым для палітычнага дзеяча спаўняць свой доўг перад нацыяй. Дзеяч найвялікшай добрай волі стае ў дэмакратыі парабкам тых, хто яго часова падтрымлівае; ён альбо задавальняе іхнія асабістыя апетыты, або яны адмаўляюць яму ў падтрымцы. Палітык жыве пад уціскам охлакратычнай тыраніі і сталай пагрозы выбарчай няўдачы. Ён знаходзіцца ў становішчы выбару: альбо адмовіцца ад маральнай справы свайго жыцьця, альбо безперапынна ўлагоджваць сваіх выбарнікаў. І тады, найчасьцей, палітык задавальняе апетыты апошніх – дый не са сваёй кішэні, але зь кішэні краіны. Ён стварае працоўныя месцы, умацоўвае пазіцыі, дадае паўнамоцтваў і г.д. – і ўсё гэта пацяжарвае нацыянальны бюджэт, які пакутуе тым больш, чым болей людзей той палітык хоча часова перацягнуць на свой бок.
            5.       Дэмакратыя няздольная да аўтарытэту. Ёй не стае паўнамоцных санкцыяў. Партыя, страшучыся згубіць сваіх падтрымоўцаў, не абарачае санкцыяў супраць тых, хто жыве з чорнага шматмільённага бізнэсу, з буйных крадзяжоў ці з марнатраўленьня чужых грошай, і пры гэтым ня ўжывае аніякіх санкцыяў супраць няшчасных палітычных супраціўнікаў, каб тыя не выкрывалі ценявых справаў ды махлярстваў першых.
            6.       Дэмакратыя абслугоўвае вялікія грошы. Праз нятанную сістэму ды спаборніцтвы між рознымі групоўкамі, дэмакратыя вымагае надта шмат грошай. Як натуральнае наступства – яна стае парабкам вялікіх паяднаных міжнародных фінансавых колаў, што запрыгоньваюць яе датацыямі. У ліхвярстве лёс нацыі аддаецца ў рукі банкірскіх бандаў.

No comments:

Post a Comment

Папулярныя артыкулы