"Вывесьці з
заняпаду наш Край,
які я люблю
называць Літвою, ня
зможа адзін, нават
вельмі моцны чалавек,
але дынастыя, якая
будзе мець перад
сабою стратэгічную мэту
ў цягу дзесяцігодзьдзяў."
— Падчас этна-экспэдыцый па Менскай
вобласьці ў 50-я гады мінулага стагодзьдзя адмыслоўцы нашае Акадэміі навук
заўважылі, што некаторыя вяскоўцы ўсё яшчэ называюць сябе ліцьвінамі. І гучала
гэта зь іх вуснаў натуральна. На Беласточчыне
ліцьвінамі лічыліся тыя, хто "дзекае", што таксама зьяўляецца
канкрэтным вызначэньнем. Але гэтым разам, я так разумею, размова ідзе найперш
пра духоўныя арыентыры...