. .



Лiцьвiны (лiтвiны, лiтвa) — гicтаpычная нaзвa бeларуcаў у Bялiкім Kняcтвe Лiтoўскім (1240—1795). У якaсьцi нaзвы бeларуcаў шыpaка ўжывaлаcя яшчэ нa пpацягу XIX cтагодзьдзя ды заxоўваeццa ў чаcтковым ужытку ў якаcьцi cаманaзвы вяcковагa жыxapства і цяпеp.




(http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Ліцьвіны)




2/15/14

Сэкс і распуста ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай


Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Інцэст, заафілія ці садамазахізм ня ёсць прыкметаю толькі сучаснасці. Такое здаралася і нашмат даўней. Некаторыя ж сексуальныя звычаі, як, да прыкладу, «снахацтва», распаўсюджанае раней на беларускіх землях, могуць нават сёньня здзівіць.

Секс даўно перастаў быць чымсьці сарамлівым у нашае культуры. У мінулым інтымнае жыццё таксама было насычаным, дзе розных сексуальных адхіленняў было дастаткова, зазначае гісторык з Польшчы Радослаў Сікора (Radosław Sikora).
Сваё даследаваньне, прысвечанае сексуальным адхіленьням у Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай, кандыдат гістарычных навук зрабіў на падставе гістарычных сведчанняў ды навуковых матэрыялаў. Артыкул гісторыка апублікаваў польскі партал Kresy.pl 
Надзвычай раннія шлюбы
«Мы абураемся сёньня, калі чуем пра краіны ці культуры, дзе шлюбы ў маладым узросце – шырока распаўсюджаная практыка. Між тым, у даўняй Рэчы Паспалітай гэта не было чымсьці выключным», – заўважае гісторык. Ён нагадаў, што польскую каралеву Ядвігу выдалі замуж за князя ВКЛ Ягайлу, калі той было ўсяго 12 гадоў, што цяпер успрымалася б няйначай, як выпадак педафіліі. Гэтаксама габрэі, якія жылі ў Польшчы ды Вялікім Княстве Літоўскім, меркавалі, што ўзрост 12–13 гадоў – адпаведны для шлюбу. Француз Юбэр Ватрэн (Hubert Vautrin) пісаў у сваім нататніку, падарожнічаючы па Рэчы Паспалітай у XVIII стагоддзі, што раннія шлюбы 12–13-гадовых маладажонаў істотна спрыяюць прыросту габрэйскага насельніцтва ў краіне.
Снахацтва – адхіленне з беларускім каларытам?
Шлюбы ў падлеткавым узросце былі распаўсюджаныя таксама на беларускіх землях, даводзіць спадар Сікора. Кароль Стэфан Баторый, закладаючы езуіцкі калегіум у Полацку, звярнуў, сярод іншага, на гэта ўвагу. Праўда, кароль выступіў не супраць уласна ранняй жаніцьбы, а супраць іншага звычаю – «снахацтва».
«Прывялі мне тут у Літве нядаўна дзіця 13-ці гадоў, а пры ім жанчыну. Гэты хлапчук быў мужам кабеты, а бацька хлопца жыў з ёю як з жонкаю, чакаючы, пакуль падрасце сын», – цытуе навуковец «Дзённік выправы Стэфана Баторыя пад Пскоў».
Снахацтва, г.зн. сексуальныя кантакты сталага мужчыны з жонкаю сына (снахою), было прымальным для продкаў сучасных беларусаў, сцвярджае гісторык.
Анальны секс як сродак кантрацэпцыі
Паводле яго, снахацтва было распаўсюджанае пераважна сярод праваслаўнага насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага. Каталікі ж адносіліся да гэтага звычаю адмоўна, гэтак сама, як і да анальнага сексу. Праваслаўныя ж у ВКЛ, а таксама ў Маскоўскім княстве ўспрымалі анальны секс як метад кантрацэпцыі.
На гэтым фоне ў 1606 годзе адбыўся пацешны інцыдэнт, апісаны польскім шляхціцам, на сведчаньне якога спаслаўся польскі гісторык.
«Грэх Садому [анальны палавы акт – Kresy.pl] яны маюць нібыта за грэх, але ганьбы ў яго здзяйсненні зусім не маюць, паўсюдна пра яго гавораць і прызнаюцца без сораму, што яго зрабілі. Гаспадар Малогашчу (Małogoszcz, паселішча ў цэнтральнай Польшчы – Belsat.eu), пасол Ягамосці ў дарозе, разгаварыўшыся з адным папом, запытаў яго: «Ці маеш жонку?». Той адказаў, што мае жонку і 12 дзяцей. Сказаў яму (гаспадар Малогашчу): «Гэта шмат». Поп адказаў: «Было б іх яшчэ больш, але, каб не радзіліся, сваю жонку ўжо некалькі гадоў не з таго боку мацаю, як раней». Сказаў гэта самымі плюгавымі словамі. Гаспадар Малогашчу ад яго [адсунуўся – Kresy.pl]. Дзівіўся гэтаму поп, што гаспадар Малогашчу пачаў гідзіцца ягонай мовы ды спытаў: «А сам як гэтае робіш?». Тады (шляхціц) загадаў папа адапхнуць ад сябе».
А як гэта было ў Запарожскай Сечы?
Вышэйзгаданы «грэх Садому» здзяйснялі не толькі ў стасунках паміж мужчынамі і жанчынамі. Анальным сексам займаліся даўней міжсобку таксама мужчыны, даводзіў ксёндз Енджэй Кітовіч (Jędrzej Kitowicz), апісваючы жыццё запарожскіх казакоў у сярэдзіне XVIII стагоддзя.
Так маглі выглядаць курані ў Запарожскай Сечы. Кадр з фільму "Тарас Бульба"«Было ў Сечы казацкай, іх тэрмінам называючы, «сорак куранёў». ...Жонак яны ня мелі і ніводнай жанчыны паміж сабой не цярпелі; а такога, хто за мяжою меў справу з жанчынаю, прывязанага да слупа ў курані, да таго часу білі паленамі, гэта значыць кавалкамі дрэваў, аж пакуль яго не забілі, паказваючы гэтак, што нібыта яны так шанавалі бязжэнны стан; таму іх звычайна паўсюль называлі малойцамі, гэта значыць маладзёнамі, але насамрэч яны вялі жыццё звярынае, пэцкаючыся адзін з адным садомскім грахом [анальным сексам – Kresy.pl] або зносячыся з быдлам, а на плюгаўствы гэтыя, гідкія для самой натуры, не было ніякай кары, як бы ўчынак з жанчынаю бруднейшы быў, чымся з кабылаю або кароваю».
Тагачасныя каталіцкія місіянеры спаткаліся ва ўкраінскіх землях не толькі з заафіліяй, але і са шматжонствам. Было і такое, што мужчыны прадавалі сваіх спадарожніц жыцця, якія сталі ім нялюбыя.
Хто ў ВКЛ праславіўся распустаю?
У Вялікім Княстве Літоўскім аднымі з найбольшых распуснікаў былі князі Радзівілы. Вядомы магнат Караль Станіслаў Радзівіл на мянушку «Пане Каханку», да прыкладу, публічна займаўся мастурбацыяй. У сваю чаргу ваяводу троцкага і менскага Юзафа Мікалая Радзівіла, які «карыстаўся шырокімі правамі ў дачыненьні дачок сваіх падданых», падазравалі ў сексуальных здзеках са сваіх дачок. Пра гэта паведамляў тагачасны віленскі прафесар медыцыны Юзаф Франк: «Апавядалі, што старэйшая дачка памерла нечакана, перапужаўшыся незвычайнай чуласці з боку бацькі. На гэта скардзіліся таксама дзве іншыя дочкі, у меру сталасці, а нават найстарэйшая княжна не хацела бачыць бацькі ды прыняла апеку свайго брата, князя Антонія».
Садамазахізму раней было больш, як шмат хто думаў
Чытаючы пра шакавальныя звычкі і паводзіны ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай, нельга ацэньваць усёй эпохі на падставе асобных прыкладаў, падкрэсліў гісторык Радослаў Сікора. Гэтае думкі прытрымліваецца таксама іншы польскі навукоўца Збігнеў Куховіч (Zbigniew Kuchowicz), які даводзіць, што ўсе сексуальныя адхіленні былі толькі асобнымі выпадкамі.
Што праўда, спадар Куховіч не адмаўляе, што пра сексуальнае жыццё ў даўнія часы мы ўсцяж ведаем замала: «Даследаванні апошніх гадоў паказваюць, што гэтых адхіленняў, аднак, было троху больш, чымся мы думалі, гэта датычыць у асноўным садамазахізму. Ёсць таксама гіпотэзы, што людзі зведалі ў гэтай галіне больш, як самыя прызнаваліся».

No comments:

Post a Comment

Папулярныя артыкулы