. .



Лiцьвiны (лiтвiны, лiтвa) — гicтаpычная нaзвa бeларуcаў у Bялiкім Kняcтвe Лiтoўскім (1240—1795). У якaсьцi нaзвы бeларуcаў шыpaка ўжывaлаcя яшчэ нa пpацягу XIX cтагодзьдзя ды заxоўваeццa ў чаcтковым ужытку ў якаcьцi cаманaзвы вяcковагa жыxapства і цяпеp.




(http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Ліцьвіны)




2/28/24

Як літоўцы сталі гудамі і палякамі

Шмат каму цікава даведацца, як тлумачаць летувісы сваю казачную гісторыю. Таму вашай увазе прапануюцца ўрыўкі з публікацыі З. Зінкявічюса "Паўднёва-ўсходняя Літва ад старэйшых часоў да нашых дзён". (Напрыканцы ўрыўкаў некалькі сваіх думак).

...Каля ХХ-ХХІ стагоддзя побач з тэрыторыяй, заселенай літоўцамі, зацвердзілася Полацкае княства, створанае крывічамі, якое расшыралася на этнічныя землі літоўцаў і дасягнула лініі Брэслаў-Нарач, воз. Заслаўе-Наваградак. У ХХІІ стагоддзі літоўцы распачалі экспансію на ўсход. Гэтая экспансія спыніла славянізацыю ўсходняй этнаграфічнай часткі Літвы. У многіх месцах каля Горадні, Ліды, Крэвы, Брэслаў пачала дамінаваць літоўская мова. Мяжу кампактнага арэала літоўскай мовы паказвае вывучэнне назваў мясцовасцяў. Самыя інфарматыўныя назвы з суфіксам -ішк- (Аўрамішкі, Будрышкі і г.д.) бо гэты суфікс меўся толькі ў літоўскай мове - ні славяне ні іншыя балты такога суфікса пры найменні мясцовасцяў немелі.

Гэтых назваў на тэрыторыі цяперашняй Беларусі зарэгістравана каля 570, а з паўторамі каля 656. Большасць іх - на заходняй частцы Беларусі, бліжэй да тэрыторыі цяперашняй Літвы. Іх распаўсюджанне даследаваў польскі мовазнаўца Ян Сафарэвіч. На цяперашняй тэрыторыі літоўскай мовы (на тэрыторыі цяперашняй Беларусі) яны складаюць каля 12-45 адсоткаў. Там, дзе такіх назваў (на тэрыторыі цяперашняй Беларусі) каля 4-12 адсоткаў, на думку Сафарэвіча, паказвае старэйшую мяжу літоўскае мовы. Сафарэвіч вывеў такую ​​лінію - мяжу літоўскае мовы: Брэслаў - Свіры-Валожын-Шчучын-Горадня.

З гэтай і іншых прац даследчыкаў: Ахманскага, Васмера, Сядова, Кушнера, Любаўскага, Лавмянскага і іншых становіцца зразумела, што  ўсталяваная ўсходняя мяжа распаўсюджвання літоўскае мовы дасягала Горадні, Шчучына, ішла недалёка Наваградка, Валожына, Паставаў, Смаргоні. Далей на ўсход за гэтай мяжой было нямала выспаў літоўскае мовы: каля Налібокаў, Дрэверна ды інш. Тым самым славяне ў некаторых месцах дасягалі да Дубічаў. На ўсходзе і поўдні ад кампактнага арэала літоўскае мовы было нямала месцаў дзе  гаварылі па-літоўску: паміж Ружанамі і Косавам, на захад ад Іванцэвічаў, паміж Баранавічамі і Ляхавічамі ў бок Нясвіжа, каля Цімкавічаў (паміж Клецкам і Слуцакам). Вялікія выспы літоўскае мовы былі каля Радашкавічаў, каля Айны - князь Ягайла пасля хрышчэння Літвы тут пабудаваў адзін з сямі першых каталіцкіх касцёлаў. Літоўскія выспы былі каля Докшыц, а самая аддаленая была Абольцы (гл. артыкул Ахманскага), дзе князь Ягайла пасля хрышчэння Літвы пабудаваў каталіцкі касцёл для літоўцаў."...

..."Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, большая частка этнічнай Літвы трапіла пад уладу Расеі. Вельмі ўзмацнілася паланізацыя, а пасля паўстання 1863г. і русіфікацыя. Літоўцам забаранілі друк, кнігі выпускалі кірыліцай, вывешваліся табліцы"гаварыць па літоўску строга забараняецца". Разам зрусіфікацыяй яшчэ больш узмацнілася паланізацыя. Такія жорсткія меры выклікалі ў яшчэ необрусеўшых і непаланізаваных літоўцаў народную самасвядомасць. Літоўскія кнігі друкаваліся ў Прусіі, дзе пражывала шмат літоўцаў, і нелегальна траплялі ў этнічную Літву.

Паланізацыя ў Віленскім краі прывяла да беларусізацыі літоўцаў, паколькі ўмеючы беларускую мову "простая мова" людзі маглі зразумець і паляка ксянза, і рускамоўнага чыноўніка. У той час вёскі літоўцаў на ўсходзе Літвы былі побач з беларускімі. Хоць літовец і пачынаў размаўляць на беларускай мове, ён сябе і далей лічыў літоўцам." ...

..."Па дадзеных афіцыйнай статыстыкі ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя у Віленскай губерні, літоўцаў было больш за палову жыхароў, беларусаў каля 20%. У Троцкай акрузе было 89%. літоўцаў, Свянцяны - каля 80%., Віленскай - 61%."

..."У ХІХ стагоддзі агульная (літоўска-беларуская) моўная зона ад Ашмянаў на паўночны захад была недалёка ад Вільні і Тракаў.

Да літоўскай мовы належалі наваколлі: Пералом, Ашюжа, Парэчча, Дубічы, Радунь, Koссава, Воранава, Варняны, Тургелі, Відзы, Опса, Дрысвіяты.

З часам, да канца ХІХ стагоддзя, беларуская мова распаўсюджвалася каля Вільні, Тракай, Рудзінінкі, Семелішкі, Майшагала, каля Ліды (Жырмуны), Горадня (Ашюжа, Парыечыя). Старое пакаленьне яшчэ гаварыла па-літоўску, сярэдняе па-беларуску, а юнае ўжо па-польску. ..."Славянізацыя была такая моцная, што да канца ХІХ стагоддзя ў г. Вільне, паводле афіцыйнай статыстыкі, было ўжо толькі 18% літоўцаў, хаця ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя іх было 50-70%. Многія літоўцы ў вёсках аславяніліся і сталі беларусамі ці палякамі.

У Тракайскай акрузе ў 1897г. літоўцаў было каля 68 працэнтаў.

Да канца ХІХ стагоддзя па афіцыйнай статыстыцы ў акрузе г. Вільня па-літоўску гаварылі каля 31 адсоткаў, па-беларуску ўжо 45 адсотктаў. У 1909г. па-польску размаўлялі 72 адсоткі, па-літоўску 7 адсоткаў, а па-беларуску каля 21 адсотка.

Славянізацыя паменшыла літоўскамоўных, аднак засталося некаторыя выспы літоўскае мовы: каля Гервятаў, Варнянаў (былі двухмоўнымі), у Іжы, на ўсход ад воз. Нарач. Каля Смалвы літоўцы апаланізаваліся. Каля Граўжышкі было літоўска-беларускае двухмоўе. Каля Лазуны была літоўскамоўная выспа. На пачатку стагоддзя тут па-літоўску яшчэ гаварыла каля 30 вёсак. Тэрыторыя літоўскае мовы ішла і каля Дзевенішкі-Жырмуны-Пеляса. Каля Геранайны было літоўска-беларускае двухмоўе. На поўнач ад лініі Воранова-Беняконі наваколлі гаварылі па-літоўску: Асава, Радунь, Пеляса. Самая далёкая выспа літоўскае мовы тады была на паўднёвым захадзе ад Наваградка - ваколіцы Дзятлава.

Пасля акупацыі Віленскага краю Польшчай у 1920 г., паланізацыя тут яшчэ больш ўзмацнілася. У Віленскі край перасяліліся каля 100.000-200.000 жыхароў з Польшчы. Літоўцаў сілком асімілявалі: за першы год акупацыі зачыненыя 462 літоўскія таварыствы і іх аддзелы. У 1927 г. зачыненыя 50 літоўскіх школак. Урэшце ва ўсім Віленскім краі засталіся дзве пачатковыя школы і адна гімназія. Аднак супраць беларускай мовы палякі не ваявалі, лічылі яе "простай польскай мовай".

У 1939 г. Савецкі Саюз заняў Віленскі край. У 1939 г. 10 Кастрычніка Літве перададзена частка Віленскага краю, а частка далучаная да Беларускай ССР разам з тэрыторыямі пражывання літоўцаў: Даўгалішкі, Цвярэч, Адуцішкі, Мелагены, Пялеса, Марцінконі, Друскіянікі (пазней перададзены Літве).

Пасля вайны ў Віленскі край з Беларусі перасялілі каля 200.000 жыхароў.

Славянізацыя працягвалася так, што ў 1979г. у Віленскім раёне літоўцаў знойдзена толькі 15 працэнтаў.

На тэрыторыях пражывання літоўцаў у Беларускай ССР, славянізацыя была яшчэ больш жорсткая. Усе літоўскія школы пасля вайны зачыненыя, літоўскі друк зачынены..."



P.S. Аўтар не адрознівае паняцці гістарычнае Літвы і сучаснае Летувы, таму ў перакладзе яго тэкстаў гэта рэч была ўлічаная.

6/13/22

Пра "бульбашоў"

Ян Качалоўскі

Беларусаў грамадзяне былых саюзных рэспублікаў называюць - "бульбашамі", нібы як аматараў бульбы. Гэтая рэч замацавалася зараз як сама сабою разумеючаяся.

  Але.

6/2/22

Утварэньне ВКЛ - да гэтага часу адна з найбольш спрэчных тэмаў для гісторыкаў


Алег Дзярновіч

Часы Вялікага княства Літоўскага можам лічыць, мабыць, адным з найбольш рамантычных перыядаў у гісторыі Беларусі. Пра яго напісана мноства кнігаў, аднак звязаных з ім невыразнасцяў - яшчэ больш. Аб ВКЛ, яго вытоках і мове, на якой жыхары гэтае краіны размаўлялі паміж сабою, TUT.BY гутарыў са спецыялістам па Сярэднявеччу, старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам Алегам Дзярновічам.

СТВАРЭНЬНЕ ВКЛ


 Вялікае Княства Літоўскае ўзнікла ва ўмовах пастаяннай жорсткай барацьбы з крыжакамі і пад пагрозаю татара-мангольскага нашэсця. Адукацыя ў дзяржаве дала магчымасці народам гэтага рэгіёну абараніць сваю незалежнасць і стварыла ўмовы для далейшага сацыяльнага, палітычнага, эканамічнага і культурнага іх развіцця. Уключэнне беларускіх зямель у склад новообразованногогосударства мела пераважна добраахвотны характар, яно ажыццяўлялася шляхам пагадненняў вялікіх князёў літоўскіх з феадалами беларускіх, а потым і ўкраінскіх земляў.

10/20/15

Летапісы пра нараджэнне Пагоні

Казбярук Уладзімір


Асновы магутнасці Вялікага Княства Літоўскага закладваліся ў XIII ст. Гэта быў час, калі вырашаўся лёс цэлых плямёнаў i княстваў, з якіх маглі б - пры спрыяльных акалічнасцях - утварыцца народнасці i дзяржавы. Вырашаўся ён у шматлікіх войнах, залежаў ад таго, як князі, вялікія i меншыя, умелі ацэньваць міжнародныя абставіны, сітуацыю ў суседніх княствах, рабіць адпаведныя вывады, знаходзіць саюзнікаў, а перш за ўсё - бараніць сябе са зброяй у руках. Па адных i тых самых воўчых законах дзейнічалі I татара-мангольскія орды i каталіцкія ордэны крыжакоў, мечаносцаў, братоў дабжынскіх (адзін з тагачасных каталіцкіх ордэнаў). Крыжакі з запалам i дзікасцю пустошылі ўладанні i язычніцкіх прыбалтаў, i польскіх каталіцкіх княстваў, а таксама праваслаўныя землі Вялікага Княства Літоўскага. Даверлівы князь Конрад Мазавецкі (не Кандрат, як ён называецца ў манаграфіі Міколы Ермаловіча «Старажытная Беларусь»), запрасіўшы ў 1226 г. крыжакоў, праклаў дарогу на ўсход для закутых у жалеза воінаў. Яны на працягу трох стагоддзяў, аж да 1525 г., трымалі ў жаху цэлыя абшары як Польшчы, так i Вялікага Княства Літоўскага.

2/18/15

ВІЛЕНСКІЕ ПАЛЯКІ



Гутарка зь Вячаславам Вярэнічам
Аўтар і вядучы Сяргей Абламейка
Месяц таму мне давялося браць удзел у адной з навуковых канфэрэнцыяў у Польшчы, прысьвечаных 1918 году ў гісторыі польскага народу і суседніх краінаў.
Адзін з дакладаў быў прысьвечаны спрэчцы за Вільню паміж палякамі і летувісамі. Аўтар вельмі пранікнёна і патэтычна абураўся некаторымі дзеяньнямі летувісаў, накіраванымі на захоп «чыста польскага гораду», якім тады была Вільня.

1/21/15

АРШАНСКАЯ БІТВА


Анатоль Грыцкевіч

            Бітва еўрапейскага значэння
            Адной з вялікіх бітваў ХVІ стагоддзя з'яўляецца бітва пад Оршай, якая адбылася 8 верасня 1514 г. паміж войскам Беларуска-Літоўскай дзяржавы, якім камандаваў князь Канстанцін Іванавіч Астрожскі, і маскоўскім войскам, што налічвала амаль утрая больш воінаў, чым у войску Канстанціна Астрожскага. Перамогу атрымала войска нашай дзяржавы.

1/3/15

ПАДСТАВОВЫЯ ВЕДЫ ПА БАЛТЫЗМАМ І АБ ТРАНСФАРМАВАНЬНІ ІМЁН УЛАСНЫХ З АГУЛЬНАПАГАНСКІХ У СЛАВЯНСКІЯ



В. Анціпаў
У апошні час у гістарычнай літаратуры вельмі часта стала ўжывацца паняцце «балтызм» (ўсходне-балцкія, заходне-балцкія мовы, балцкае паходжаньне, балцкія імёны). Гэтыя тэрміны часта ўжываюцца разам з іншымі (паганства, міграцыя, славянізацыя). Усё разам гэта значна заблытвае непадрыхтаванага чытача.

11/16/14

БЕЛАРУСКІ ЭЛЬЗАС І ЛЯТАРЫНГІЯ (СМАЛЕНШЧЫНА)



Гутарка з Алегам Трусавым
Аўтар і вядучы Сяргей Абламейка

            Нядаўна мне давялося прачытаць успаміны віленскага беларускага дзеяча часоў вайны, доктара мэдыцыны Язэпа Малецкага «Пад знакам Пагоні». Выдадзеныя яны ў 1976 годзе ў Таронце беларускім выдавецтвам «Пагоня». Са старонак кнігі паўстаюць страшныя карціны віленскай беларускай трагедыі ў канцы 30-х пачатку 40-х гадоў. Над беларусамі ў беларускай сталіцы зьдзекваліся і палякі, і летувісы, і расейцы, і немцы. І ня толькі зьдзекваліся, але і нішчылі нас, даносілі на нас, і, нават, ужо будучы самі ў падпольлі, адстрэльвалі нашых дзеячоў. Напрыклад, толькі на суседняй Лідчыне за час вайны польскае падпольле забіла 1200 беларусаў. Трагедыя адарванага ад краіны места...

6/27/14

Князь Альгерд нарэшце вярнуўся ў Віцебск



Гэтага помніка чакалі ў Віцебску 4 гады, і нарэшце знакавая падзея адбылася: на былой Рынкавай плошчы, насупраць Сьвята-Ўваскрасенскае царквы, урачыста зьнялі палатніну з коннай скульптуры вялікага князя літоўскага Альгерда.

3/19/14

Алесь Краўцэвіч: прысваенне дзеяў ВКЛ цэментуе сучасную летувіскую нацыю



    Сёлета адзначаецца 500-я гадавіна Аршанскай бітвы. З гэтай нагоды 23 снежня 2013 г. Сэйм Летувы абвясціў 2014-ы годам Аршанскай бітвы. Перамога ў ёй названая "гістарычнай", якая дазволіла абараніць "тэрытарыяльную цэласць Летувы" (Lietuvos teritorinis vientisumas).

2/15/14

Сэкс і распуста ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай


Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Інцэст, заафілія ці садамазахізм ня ёсць прыкметаю толькі сучаснасці. Такое здаралася і нашмат даўней. Некаторыя ж сексуальныя звычаі, як, да прыкладу, «снахацтва», распаўсюджанае раней на беларускіх землях, могуць нават сёньня здзівіць.

12/21/13

Пра нацыянальны характар Вялікага Княства Літоўскага й гістарычны тэрмін «Літва»

Паўла Урбан


   Пытаньне гэтае тым больш важнае, што ад даўжэйшага часу савецкая гістарыяграфія, у тым ліку й гістарыяграфія БССР, усялякімі магчымымі спосабамі выкрыўляе й хвальшуе гістарычнае мінулае беларускага народу.

8/30/13

Жанчыны ў ВКЛ


Эпоха ВКЛ - гэта час мужчын. Але казаць пра тое, што жанчыны былі пастаянна на другарадных ролях, зусім нельга. Цудоўныя прыклады граматнага кіравання мужчынамі явілі Соф'я Вітаўтаўна, Алена Глінская, Кацярына Ягеллонка. Дачка Жыгімонта Старога Лізавета Запальяі наогул дамаглася амаль немагчымага - з ёй лічыліся нават пры двары турэцкага султана.

6/4/13

Беларусь і Летува: ў пошуках гістарычнага кампрамісу ў спадчыне ВКЛ



Кірыл Касцян


У сваім нядаманета 10 літаў з нагоды 20-годдзя незалежнасці Летувыўнім інтэрв’ю беларускі гісторык др. Алесь Краўцэвіч разважаў пра выкарыстанне тэрмінаў Летува і летувіс(ы) датычна сённяшняй нацыянальнай дзяржавы гэтага балцкага народу. Ён адзначыў, што ў такі спосаб ён аддзяляе “гістарычную Літву ад сучаснай Летувы”, бо “з этнічнага пункту гледжаньня гэта было абсалютна іншае ўтварэнне, чым сучасная Летува”. Краўцэвіч падкрэслівае, што выкарыстанне двух тэрмінаў не нясе аніякай негатыўнай канатацыі і ёсць “тэхнічным пытаннем, каб аддзяліць” і падаць аб’ектыўнейшую карціну тагачаснай гісторыі.

5/25/13

Аповяд М. Стрыйкоўскага пра заваёву літоўскім князем Гедымінам Кіева


[Перакладзена па: Kronika Macieia Stryikowskiego niegdyś v Krolewcu drukowana teraz znowu z przydaniem historyi panstwa Rossyiskiego przedrukowana / / Zbiór dzieiopisow Polskich we czterech tomach zawarty. - W Warszawie, 1766. - T. 2. - C. 349-351.]

5/4/13

«Літоўцы ўсіх б’юць, а беларусы сядзяць цывілізавана ў гальштуках»

Настасся Храловіч

4 мая ў Мінску адбылася публічная дыскусія «Ці ёсць супярэчлівасць беларускай і літоўскай візіі гісторыі ВКЛ навуковай і палітычнай праблемай?»

4/7/13

Бітва пад Воршай 1514 году

Бітва пад Воршай 1514 году

Бітве 1514 пад Воршай, у якой значна меньшае колькасна войска гетмана ліцьвіна Канстанціна Астрожскага разьбіла маскоўскую армію князя Васіля III, прыгатаваны асаблівы лёс.
Для расейскай гістарыяграфіі гэтая бітва ад пачатку была нязручным фактам, які раздражняў ды прыводзіў у шаленства.

1/1/13

СЛАВЯНЕ І БАЛТЫ



М. Ермаловіч

            Само сабой зразумела, што масавы і неаднаразовы прыліў славянаў на тэрыторыю балтаў ня мог не прывесьці да сваеасаблівай этнічнай рэвалюцыі. Менавіта ад часоў прыходу славянаў на тэрыторыю сучаснай Беларусі і пачатку іх сумеснага жыцьця з балтамі й пачынаецца саманараджэньне беларускага народа і яго самаразьвіцьцё.

11/21/12

ДА ЛЯГЕНДЫ АБ 250-ГАДОВЫМ МАНГОЛА-ТАТАРСКІМ ЯРМЕ


Е. Макароўскі

            Аўтар   гэтага   артыкулу   цалкам   аддае   сабе   справаздачу   ў   незвычайнасьці   слова   "лягенда"   у   дачыненьні   да   "татара-мангольскага   ярма".   Але   погляды   аўтара   ў   гэтым   пытаньні,   што   будзе   зразумела   з   далейшага,   не   адпавядаюць   афіцыйна   прынятай   трактоўцы   сапраўднага   гістарычнага   працэсу.   Так,   у   гістарычнай   літаратуры   прынята   лічыць,   што   татара-мангольскае   ярмо   на   Русі   доўжылася   амаль   250   гадоў,   было   вельмі   цяжкім   і   літаральна   высушвала   душу   рускага   народу.

Папулярныя артыкулы