Генадзь Семянчук
Яшчэ ў 60-х гадах мінулага стагоддзя расейскі архэёляг Валянцін Сядоў выступіў з арыгінальнай і даволі смелай канцэпцыяй паходжаньня беларусаў у выніку славяна-балцкага сымбіёзу ў другой палове І тысячагоддзя н.э. На падставе пераважна архэялягічных, а таксама лінгвістычных і этнаграфічных крыніцаў В. Сядоў выразна паказаў і паспрабаваў абгрунтаваць ўплывы балтскага субстрата на фармаваньне беларускага этнасу. Першапачаткова канцэпцыя В. Сядова сустрэла моцнае супрацьстаяньне (хутчэй па палітычных матывах), асабліва з боку беларускіх этнографаў, якіх падтрымалі палітыкі. Рашэньнем ЦК КПБ у 1973 г. Была адмененая нават навуковая канфэрэнцыя па праблемах этнагенезу беларусаў.