Жамойць
(лацінская форма - Самагіція, польская - Жмудзь) - гэта гістарычная вобласьць
па ніжнім цячэньні Нёмана і ўзьбярэжжы Балтыйскага мора, заселеная плямёнамі
балтаў. У 1422 годзе, у часе
княжаньня Вітаўта, яна была канчаткова далучаная да Вялікага Княства Літоўскага
і стала яго неадлучнай часткай. З часам нашыя продкі пачалі называць жамойтамі
ня толькі насельнікаў уласна Жамойці, але й роднасныя ім плямёны.
. .
Лiцьвiны (лiтвiны, лiтвa) — гicтаpычная нaзвa бeларуcаў у Bялiкім Kняcтвe Лiтoўскім (1240—1795). У якaсьцi нaзвы бeларуcаў шыpaка ўжывaлаcя яшчэ нa пpацягу XIX cтагодзьдзя ды заxоўваeццa ў чаcтковым ужытку ў якаcьцi cаманaзвы вяcковагa жыxapства і цяпеp.
(http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Ліцьвіны)
10/30/11
10/9/11
ШТО ТАКОЕ ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОЎСКАЕ?
Іван Саверчанка,
Зьміцер Санько
Вялікае Княства Літоўскае - гэта
сярэднявечная беларуская дзяржава, што паўстала ў ХІІІ стагодзьдзі на
Новагародскай зямлі. Умацаваньне яе адбывалася на эканамічным і культурным
грунце старадаўных беларускіх княстваў - Полацкага, Турава-Пінскага й
Смаленскага.
10/8/11
CТРУКТУРА ВОЙСКА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХІV–ХV СТ.
Ю. М. Бохан — беларускі гісторык і археоляг.
Доктар
гістарычных навук (2003).
Структура і прынцыпы камплектацыі
войска Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове ХІV–ХV ст. адлюстраваныя ў
пісьмовых крыніцах таго часу вельмі цьмяна. У прывілеі, выдадзеным Ягайлам
пасьля заключэньня Крэўскай уніі, у 1387 г., агаворваецца, што ў выпадку
ўварваньня непрыяцеля ў землі дзяржавы яе насельніцтва прыцягваецца "ad
insequutionem huiusmodi, quod Pogonia uulgo dictur, non solum armigeri, uerum
etiam omnis masculus, cujuscunque status aut conditions extiterit, dum modo
arma bellicosa gestare poterit, proficici teneatur" [1, с. 2]. Слынны
польскі дасьледчык Г.Лаўмяньскі атаясамляе згаданую "Пагоню" з
паспалітым рушаньнем, добра знаным як асноўная форма вайсковай арганізацыі
Вялікага княства ў ХVI ст. [2, с.225]. Аднак той факт, што ў ёй мусілі браць
удзел ня толькі "armigeri", але і ўсё мужчынскае насельніцтва,
здольнае насіць зброю, а таксама надзвычай вузка акрэсленыя функцыі
(пераследваньне адступаючага ворага) прымушае разглядаць яе не як спосаб
камплектаваньня войска ў сьціслым разуменьні гэтага слова, а як форму
арганізацыі мірнага па сутнасьці насельніцтва, закліканага да падтрыманьня
чыста вайсковых фармаваньняў на этапе, калі разгром ворага быў, у асноўным,
завершаны, альбо, прынамсі, было спынена яго прасоўваньне ўглыб тэрыторыі. У
іншых выпадках, пры вядзеньні баявых дзеяньняў на непрыяцельскіх землях, а тым
больш у выпадку мабілізацыі ў маштабах усёй дзяржавы, падобная форма
арганізацыі вайсковых сілаў наўрад ці была магчымай. Такім чынам,
"Пагоня" хутчэй набліжалася не да паспалітага рушаньня, а да г. зв.
"абароны зямлі" (expeditio domestica, defensio terrae), добра
вядомай, напрыклад, у Польшчы і сягаючай сваімі каранямі ў вельмі аддаленыя
часы [3, с. 427; 4, с. 59–60; 5, с. 192–193].
10/2/11
БАЛЦКАЯ ТЭМА.
Сяргей Санько
Тэма гэтага артыкулу наколькі
істотная і, вядома, патрэбная дзеля разуменьня паходжаньня падставовых
складнікаў нашае традыцыйнае культуры і культурнае традыцыі наагул, нагэтулькі
і рызыкоўная ды «небясьпечная».
10/1/11
БЕЛАРУСЫ – СЛАВЯНА-БАЛТЫ?
(Інтэрвiю з
Валянцінам Сядовым)
Не сакрэт, што гуманітарная навука
Савецкай Беларусі існавала ў межах, вызначаных ідэалягічнымі догмамі. І хоць
гэтыя догмы былі нам, беларусам, у свой час навязаныя, але прыжыліся ў нашым
палітычным клімаце, i нават пачалі даваць атрутныя плады - нацыянальны й
духоўны нігілізм. Найперш гэта выяўлялася ў гуманітарнай навуцы. Узяць хаця бы
сумны лёс, што напаткаў «тэорыю балцкага субстрату», якая найбольш завершана
была сфармуляваная ў 60-х - пачатку 70-х гадох, калі па ўсім Савецкім Саюзе, не
абмінаючы й Беларусь, пракацілася хваля цкаваньня так званых «нацыяналістаў». Гэта
тэорыя ставіла пад сумненьне славянскую «чысціню» паходжаньня беларусаў, а
значыць, і само існаваньне адзінай старажытнарускай народнасьці, зь якой нібыта
вылучыліся расейцы, украінцы й беларусы. Што ў сваю чаргу закранала палітычныя
дактрыны, пабудаваныя на груньце этнічна абумоўленага адзінства ўсходніх
славян. Таму й не дзіўна, што ў тагачаснай Акадэміі навук БССР тэорыя балцкага
субстрату была прынята ў штыкі.
Subscribe to:
Posts (Atom)
Папулярныя артыкулы
-
Aлa Kвяткоўская У cувязi з вoйнамi Tэўтонскагa opдэну й пoльскіx князёў нa тэpыторыі Пpусiі, ...
-
"Вывесьці з заняпаду наш Край, які я люблю называць Літвою, ня зможа адзін, нава...
-
В. Анціпаў У апошні час у гістарычнай літаратуры вельмі часта стала ўжывацца паняцце «балтызм» (ўсходне-балцкія, заходне-балцкі...
-
Прафэсар Гістарычнага факультэту Віленскага унівэрсытэту Альфрэдас Бумблаўскас сцьвярджае, што па...
-
Гутарка з Алегам Трусавым Аўтар і вядучы Сяргей Абламейка Нядаўна мне давялося прачытаць успаміны віленскага беларуск...
-
Летувіскі гісторык, культуроляг і публіцыст, прафэсар Унівэрсытэту Вітаўта Вялікага ў Коўне, дырэктар Інстытуту летувіска...
-
Кірыл Касцян У сваім няда ўнім інтэрв’ю беларускі гісторык др. Алесь Краўцэвіч разважаў пра выкарыстанне тэ рмінаў Летува і ...
-
Генадзь Семянчук Яшчэ ў 60-х гадох мінулага стагодзьдзя расейскі архэёляг Валянцін Сядоў выступіў з...
-
Гэтага помніка чакалі ў Віцебску 4 гады, і нарэшце знакавая падзея адбылася: на былой Рынкавай плошчы, насупраць Сьвята-Ўваскрасенскае...
-
Эпоха ВКЛ - гэта час мужчын. Але казаць пра тое, што жанчыны былі пастаянна на другарадных ролях, зусім нельга. Цудоўныя прыклады граматн...